Спорт2828

Украінская біятланістка: Расійскія заўзятары абражалі на трасе, прыгадвалі нам вайну

Алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце Алена Підгрушная пасля фінішу заявіла, што заўзятары на стадыёне паводзілі сябе неспартыўна.

«Прамаўчаць немагчыма. Упершыню ў жыцці бачыла такое, хоць звычайна расійскія заўзятары добра падтрымліваюць украінскіх спартсменаў — на трасе і на трыбунах. Заўсёды так жа радуюцца і хварэюць за нас, як і мы - за расійскіх.

Сёння мы бачылі, як расійскія заўзятары радаваліся промаху Валі Семярэнкі, як расійскія заўзятары крычалі нам па трасе, успамінаючы вайну, як крычалі «прамахніся, падайце» і гэтак далей.

Я бегла і не верыла ў тое, што такое могуць крычаць расійскія заўзятары. Гэта не тыя людзі, якія выходзяць на трасу і хварэюць за спорт.

Тыя крыкі і воклічы, якія былі на трасе проста не ўкладваюцца ў галаве. Адмаўляюся верыць у тое, што расійскія так могуць. А гэта факт», — адзначыла біятланістка.

«Гэта пачалося з першага этапу. Настолькі цяжка было перанесці. Расійскі бок, наадварот, павінен падтрымліваць ўкраінцаў. Ты бяжыш, цябе пакідаюць сілы, а табе ў спіну крычаць такое. Вядома, некаторыя падтрымлівалі. Дзякуй ім за гэта», — сказала Семярэнка ў эфіры «НТВ Плюс».

Каментары28

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам9

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі5

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць