Свет77

Жорсткі прысуд у Маскве: фігурантам «балотнай справы» далі да чатырох гадоў калоніі

Замаскварэцкі суд Масквы ў панядзелак, 24 лютага, прысудзіў семярых фігурантаў «балотнай справы» да тэрмінаў ад двух з паловай да чатырох гадоў калоніі. Акрамя таго, абвінавачаная Аляксандра Навумава (Духаніна) прысуджаная да ўмоўнага тэрміну.

Самы вялікі тэрмін — чатыры гады калоніі агульнага рэжыму — атрымаў Сяргей Крываў. Паводле версіі абвінавачвання, на Балотнай плошчы Крываў схапіў аднаго паліцэйскага і паспрабаваў адабраць у яго дубінку. Таксама Крываў ўдарыў яшчэ аднаго супрацоўніка паліцыі.

Андрэй Барабанаў, які згодна з рашэннем суда ўдарыў паліцэйскага па галаве і па корпусе, прыгавораны да трох гадоў і сямі месяцаў зняволення. Дзяніс Луцкевіч, Сцяпан Зімін і і Аляксей Паліховіч атрымалі па тры з паловай гады рэальнага тэрміну. Луцкевіч, згодна з абвінаваўчага зняволення, ударыў аднаго паліцэйскага, а ў іншага адабраў шлем. Зімін кінуў некалькі камянёў. Паліховіч перашкаджаў паліцэйскім затрымліваць удзельнікаў шэсця.

Да двух з паловай гадоў суд прысудзіў Яраслава Белавусава, Арцём Савельеў атрымаў два гады і сем месяцаў зняволення. Суд знайшоў падставы для прызначэння ім пакарання меншага за ніжэйшую мяжу. Белавусаў на плошчы скандаваў лозунгі, а потым кінуў цвёрды шарападобны прадмет жоўтага колеру ў амапаўца і трапіў яму ў грудзі. Савельеў схапіў паліцэйскага за руку і за вопратку.

6 мая 2012 года на Балотнай плошчы адбыліся сутыкненні паміж паліцэйскімі і ўдзельнікамі ўзгодненага шэсця. СК РФ завёў крымінальную справу і кваліфікаваў як масавыя беспарадкі. Большасць фігурантаў справы лічаць, што беспарадкаў на плошчы не было, а сутычкі з паліцэйскімі ўзнікалі з-за агрэсіўных паводзін супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Усяго па справе праходзілі каля 30 чалавек.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць