Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта, які прадугледжвае абмежаванне гранічнага памеру плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі, паведаміла начальнік упраўлення развіцця банкаўскіх плацежных картак і электронных грошай Нацбанка Людміла Стэфановіч.
Яна ўдакладніла, што згодна з праектам указа
гранічную суму плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі плануецца ўстанавіць у 1.000 базавых велічынь (13,5 тысячы долараў ЗША ў эквіваленце).
Паводле яе слоў, мера скіраваная на развіццё ў краіне безнаяўных плацяжоў.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары