Меркаванні88

Голас крыві, або Істэрычная справядлівасць. Камертон тыдня ад Сяргея Ваганава

Моцная ўсё ж штука – пульт дыстанцыйнага кіравання. Адным націсканнем кнопкі магчыма пачаць вайну ці падоўжыць Алімпіяду…

«Да пайшлі яны ўсе на…! – раздражнёна кінуў прыяцель і ўзгадаў прыказку пра куслівае насякомае, што лёгка пераскоквае з аднаго цёплага месца на іншае. – Зараз лягу і буду глядзець Алімпіяду…»

Эпізод тычыцца падзей шасцігадовай даўніны – расійска-грузінскай вайны. Я падумаў тады: як далёка мы ад вайны! Дакладней, далёкія…

Сёння вайна на расійска-ўкраінскім парозе. На адлегласці кроку. Але мы па-ранейшаму далёкія ад яе.

Па-ранейшаму паміж намі і тым, што адбываецца насамрэч, Вялікая Хлусня. Якія там «падвоеныя стандарты»!

Гэта толькі падаецца, што мы кіруем кнопкай. Гэта яна кіруе намі, робіць з нас не толькі ўдзельнікаў інфармацыйных войнаў, але спрэс іх ахвяр.

І вось ужо спрачаемся — да хрыпаты, да кідання слухавак, да разрыву сяброўскіх адносін!

«Бачыў, як «Беркут» стаіць на каленях? Такая знявага!» – «Дык гэта ж ён сам прасіў у людзей прабачэння» – «А як губернатара прыкавалі кайданкамі да слупа… Табе падабаецца?» – «Не, не падабаецца. А хто сказаў, што рэвалюцыя павінна падабацца?» – «Якая рэвалюцыя? Дзяржаўны пераварот…»

І гэтак далей і далей…

Напрыканцы ХІХ стагоддзя, падчас англа-бурскай вайны, свет быў куды бліжэй да праўды, чым сёння, ва ўладаранні Кнопкі.

І вось ужо страляніна з-за вугла завецца «абаронай роднага дому», а смяротнае скавытанне «Града» – «абаронай тэрытарыяльнай цэласнасці», знішчэнне гарадоў і вёсак — «навядзеннем канстытуцыйнага парадку», а вайна на чужой тэрыторыі – «прымушэннем да міру»…

Сёння да расійскай прапагандысцкай тэрміналогіі часоў вайны з Чачнёй і Грузіяй дадаліся «неафашысты» ў Кіеве і «руская кроў» у Крыме…

«Колькі рускай крыві праліта за вызваленне Крыма!» – «раве та стогне» Валянціна Мацвіенка. Імаверна перад тым, як на «мэрсе», ці там на чым, адправіцца на чарговы масаж… Трэцяя, дарэчы, асоба ў расійскай дзяржаве.

Вы што-небудзь чулі ад «фашыстаў» з Майдану пра «ўкраінскую кроў»?

Пра нацыянальную рэвалюцыю – так. Пра «ўкраінскую кроў» – не…

Але віск на ўвесь свет: фашысты… антысеміты… рускія перамаглі нацызм, астатнія служылі ў тылавых войсках… дзяржавы «Украіны» няма… украінскай мовы няма…

Гэта Жырыноўскі. Клоўн, скажа нехта. Але «клаўнаду» транслюе дзяржаўнае расійскае тэлебачанне,

ці не з гадзіну дазваляе ліцца бруду і атруце, за якія ў любой цывілізаванай краіне – краты. За распальванне міжнацыянальнай варожасці і заклікі да вайны…

І гэтак бліжэй і бліжэй…

І вось ужо гіне на гэтай вайне «нябесная сотня» – каб назаўжды вырваць краіну з імперскіх ці то абдымкаў, ці то кіпцюроў…

Але нам па-ранейшаму падаецца, што вайна немагчымая, што Пуціну хопіць розуму, каб не ставіць свет на край непрадказальнай па маштабах і наступствах катастрофы.

Пакуль што Пуціну хапае розуму збольшага маўчаць.

Навошта гаварыць, калі «фігуру змаўчання» надзейна агучаць мацвіенкі, жырыноўскія, думцы, палітолагі невядома з якіх «няўрадавых» цэнтраў, так званыя «рускамоўныя» ды іншыя «верныя ленінцы», дый простыя падманутыя людзі, якім нагадалі пра «голас крыві»…

Навошта гаварыць, калі «фігуру змаўчання» надзейна агучаць прапагандысты з дзяржаўных СМІ «дэмакратычнай» Расіі – спрэс наўмыснае маніпуляванне фактамі дый наўпрост фальсіфікацыі… Адзенне скінута, кароль голы.

Навошта гаварыць, калі «фігуру змаўчання» надзейна агучыць нехта з мясцовых т.зв. лідараў з паводзінамі падсадной качкі. Дакладней, таго разняшчаснага пацанчыка, які па падбурхтоўванню дарослых бандытаў у патрэбны момант пракрычыць: «Нашых б'юць!»

«…калі грамадзянін Ізраіля недзе трапляе ў бяду, альбо грамадзянін ЗША, там падключаецца ўся дзяржаўная машына ў абарону гэтага чалавека». Гэта зноў Мацвіенка.

Засталося толькі зрабіць «нашых» грамадзянамі Расіі. Што няцяжка, нават новапрызначаны з дапамогай «калашнікавых» крымскі прэм’ер якраз яе грамадзянін.

…Учорашнія падзеі на Каўказе і сённяшнія вакол Крыма, ды ўвогуле Украіны, нават больш яскрава (для нас, ва ўсякім выпадку), чым колішнія падзеі ў Югаславіі, высвецілі адну з самых небяспечных традыцый у суіснаванні народаў і дзяржаў – традыцыю легалізаванага забойства, якім з’яўляецца вайна. Традыцыю, ад якой, здавалася, назаўсёды адвярнулі крывавыя катастрофы ХХ стагоддзя.

Не адвярнулі. Больш за тое, яна працягваецца з новай жахлівай сілай і ў новым «цывілізаваным» выглядзе, намагаецца састроіць з сябе ўвасабленне высокай маралі. І самая цынічная частка гэтага падману – закліканне да «гістарычнай справядлівасці», што набывае цяжкія формы шавіністычнага псіхоза і істэрыі.

Кожны раз, калі палітыкі енчаць пра «гістарычную справядлівасць», чакайце загаду на распачынанне новай вайны.

І не шукайце справядлівасці – яе ў гісторыі проста няма. Ёсць гістарычны досвед, які немагчыма засвоіць без гістарычнай праўды.

Гэты досвед і гэтая праўда наўпрост лямантуюць супраць адраджэння ў Расіі імперскага духу.

Нагадаю, дарэчы: матрос Кошка, самы знакаміты герой колішняй Крымскай вайны, быў украінцам.

Па крыві.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць