Нікога ў хаце не было: у Магілёве на пажары загінула трохгадовая дзяўчынка
Здарэнне адбылося днём 5 сакавіка ў Магілёве. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, дом гарэў адкрытым полымем. 75-гадовая гаспадыня дома пражывала ў ім з дачкой і двума ўнукамі.
Падчас узнікнення пажару трохгадовая ўнучка гаспадыні знаходзілася ў хаце адна. Маці была на працы, брат на занятках у школе, бабуля на вуліцы карміла сабаку.
Пачуўшы гук пажарнага апавяшчальніка, бабуля паспрабавала ўвайсці ў дом па ўнучку, але не змагла, усярэдзіне ўжо было моцнае задымленне і высокая тэмпература. Пры спробе выратаваць унучку, яна атрымала апёкі 1-3 ступені рукі і была шпіталізаваная.
Каментары