Беларусь не пойдзе на стварэнне ў Маскве сумесных кампаній па продажы калійных угнаенняў.
Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні эфектыўнага функцыянавання калійнай галіны.
«У апошні час у СМІ з'явіліся ўкіды пра тое, што беларусы з расейцамі ледзь не аднавілі сумеснае прадпрыемства па продажах і ледзь не ствараюць новую кампанію з рэгістрацыяй у Маскве. Хачу адназначна сказаць, што гэта поўная хлусня!
Пра гэта я чую у першы раз з гэтых сродкаў масавай інфармацыі і хачу дадаць толькі адно, што ніякіх сумесных кампаній у Маскве мы ствараць не будзем», — падкрэсліў Лукашэнка.
У той жа час ён адзначыў, што беларускі бок адкрыты для перамоваў, перш за ўсё з расійскімі калегамі. «Мы гатовыя аж да аднаўлення нашага супрацоўніцтва, як гэта было ў лепшыя гады,
але такая кампанія будзе створана, калі будзе, то толькі ў Мінску, — сказаў ён.
— Ніякіх замежных кампаній мы ствараць не будзем. Мы навучаныя горкім досведам працы».
Каментары