Грамадства66

Якубовіч ляціць у Ізраіль апраўдвацца?

Беларускі прэзыдэнт дасылае ў Ізраіль свайго прадстаўніка, каб улагодзіць сытуацыю ў сувязі з выказваньнямі, якія ўспрынялі як антысэміцкія, піша сёньня ізраільская газэта «Jerusalem Post».

Беларускі прэзыдэнт дасылае ў Ізраіль свайго прадстаўніка, каб улагодзіць сытуацыю ў сувязі з выказваньнямі, якія ўспрынялі як антысэміцкія, піша сёньня ізраільская газэта “Jerusalem Post”. Як паведаміў выданьню ў сераду амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня, Павал Якубовіч, галоўны рэдактар прэзыдэнцкай газэты “Советская Белоруссия” сустрэнецца з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў Ізраілю і журналістамі.

Павал Якубовіч -- габрэй паводле нацыянальнасьці, яго лічаць набліжанай да прэзыдэнта асобай, піша “Jerusalem Post”.

Газэта нагадвае пра выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў.

“Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі…”.

Міністар замежных справаў Ізраілю Цыпі Ліўні скрытыкавала выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Яна заявіла, што “роля кіраўнікоў дзяржаваў — змагацца з антысэмітызмам, дзе б ён толькі ні ўздымаў сваю агідную галаву, ва ўсім сьвеце, а не заахвочваць яго! Антысэмітызм — гэта найперш індыкатар грамадзтва, у якім ён узьнікае, і яго кіраўнікоў”.

Прэсавы сакратар беларускай амбасады ў Ізраіле Сяргей Рычэнка сказаў, што частка камэнтароў Аляксандра Лукашэнкі была недакладна перакладзеная, піша “Jerusalem Post”.

Амбасадар Ігар Ляшчэня, які працаваў раней памочнікам прэзыдэнта, гаварыў пра тое, што Аляксандар Лукашэнка “добра ставіцца да габрэйскага народу”. Газэта цытуе беларускага амбасадара, які сьцьвярджае, што ў часе прыватных сустрэчаў Аляксандар Лукашэнка ніколі не выяўляў анытсэмітызму.

Беларускі амбасадар спадзяецца, што візыт пасланьніка прэзыдэнта адкрые новы этап у стасунках паміж Ізраілем і Беларусьсю. Выданьне таксама паведамляе пра сустрэчу амбасадара Ляшчэні з новым намесьнікам кіраўніка дэпартамэнту Ўсходняй Эўропы і Эўразіі МЗС Ізраілю Піні Авіві, падчас якой абмяркоўваўся візыт Паўла Якубовіча ў Ізраіль. Піні Авіві заявіў, што Ізраіль прыме прэзыдэнцкага пасланьніка і тое, што ён хоча данесьці, піша “Jerusalem Post”

Галоўны рэдактар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта “Советская Белоруссия” Павал Якубовіч не стаў адказваць на пытаньне Радыё Свабода наконт ягонага візыту ў Ізраіль.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек2

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

На Брэстчыне замест аднаўлення касцёла ў маёнтку Ажэшкаў шукаюць тых, хто дапаможа пазбавіць яго ахоўнага статусу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек2

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць