Меркаванні

Ліхтарык у цемры

Наша літаратура нагадвае дзяўчынку, што яшчэ толькі рыхтуецца да першага прычасьця, у той час як яе дарослыя сяброўкі бадзяюцца па сэкс‑шопах. Фэльетон Алега Аблажэя.

Фэльетон Алега Аблажэя.

Перачытваю паляка Яраслава Івашкевіча. Шчасьлівы чалавек — цалкам рэалізаваў свой талент, і як паэт, і як празаік, драматург, эсэіст, мэмуарыст…

Ці ж мелі такую магчымасьць яго сучасьнікі Купала ды Колас? Дзівіцца варта не таму, што мы ня маем у літаратуры постацяў, роўных таму ж Івашкевічу, дзіва бярэ ад таго, што мы ўвогуле штось маем. Нягледзячы ні на што. Ня дзякуючы — а нягледзячы, насуперак. Якая яшчэ літаратура стваралася ў такіх акалічнасьцях? І здолела выжыць?

Забытая ў цёмным склепе бульба прарастае доўгімі белымі храсткамі ў спадзяваньні прабіцца да сонца, да волі. Так і наша прыгожае пісьменства.

Рэдка каму ўдалося глынуць вольнага паветра.

І ўчора, і сёньня.

А сёньня ўвогуле наша літаратура апынулася ў незвычайнай сытуацыі.

Заўсёды пісьменьнікі назіралі, што робяць калегі‑суседзі, «трымалі руку на пульсе». Пушкін уважліва чытаў Байрана, тыя ж Купала й Колас, бясспрэчна, былі знаёмыя з блізкай ім па духу літаратурай польскага «пазытывізму» — Ажэшкі, Сянкевіча, Канапніцкай.

Сёньня нашай літаратуры няма ў каго вучыцца.

Мы змушаныя ўсё яшчэ жыць праблемамі, якія стаялі перад Міцкевічам, Норвідам ці Пётэфі. Нацыянальная самасьвядомасьць у руінах, усеагульная апатыя, цемра й няволя.

Якая яшчэ мова дагэтуль мае неўсталяваную артаграфію? Ня кажучы ўжо пра вузкае кола яе карыстальнікаў.

Зачын апавяданьня — «Божа, пашлі мне добрага чалавека, сьвядомага беларуса…» Ці гаворыць хто — сьвядомы немец, японец?

Мы засталіся адны. Іншыя літаратуры жывуць іншымі праблемамі.

Наша літаратура нагадвае дзяўчынку, што яшчэ толькі рыхтуецца да першага прычасьця, у той час як яе дарослыя сяброўкі бадзяюцца па сэкс‑шопах.

Паэт у заходняй літаратуры — ня толькі ня «больш чым паэт». Ён увогуле — ніхто. Выкапень, экспанат кунсткамэры, які падтрымліваецца рознымі фондамі проста каб ня вымер як гатунак з «Чырвонай кнігі».

А проза займаецца праблемамі аднаполага каханьня, капаньнем у чалавечым нізе й фэкаліях.

Але купка бруду на вымытай шампунем вуліцы толькі падкрэсьлівае яе чысьціню. На запляванай і засьмечанай — яшчэ й павялічвае ступень агіднасьці.

«Постмадэрнізм», — які там «пост», мы колькі сябе памятаем, столькі й посьцімся. Нам бы пад’есьці па‑людзку, па‑сапраўднаму.

Нам бы біць у званы ды трубіць у баявыя трубы, — а мы грукочам у «тазікі» і дзьмём у сьвісткі.

Ды вось бяда — праблемы засталіся тыя ж, з нашаніўскіх часоў, а пісаць так, як тады, ужо нельга.

І аднолькава млосна чытаць як патрыятычныя вяршыдлы пра храмы, крыжы і сьвечкі, так і «вершаванітаваньні».

Мы ніяк ня можам выціснуць зь сябе комплекс «дзярэўні», усё цікуем у бок «выкшталцонэго паніча». Мы ня верым, што можам быць для некага цікавымі такія, якія ёсьць.

«Как? Из Вильнюса!!! И вы приехали сюда — наши дувалы смотреть?» — дзівіліся нам у Ташкенце мясцовыя расейскія рабацягі.

А вось Маркес з калегамі апісваў свае «задрыпоніі» такімі, якія яны ёсьць. І атрымалася літаратура, перад якой зьнялі капелюшы й цыліндры «высокацывілізаваныя» суседзі.

«Пішы, што бачыш і не мудры», — вучыў Аляксей Венецыянаў.

У сваёй экзыстэнцыйнай сутнасьці мы такія ж як і ўсе. І першае каханьне дзе‑небудзь у Лынтупах такое ж балючае, як і ў Вэроне. Толькі як яго апісаць так, каб зразумелі й тыя, закаханыя цяпер, — і тыя, што будуць жыць праз чатырыста гадоў?

Мы маем шанец стварыць сапраўдную літаратуру. Бо перад намі стаяць сапраўдныя, а ня выдуманыя праблемы. Нашай будучыні. Жыцьця і сьмерці.

Літаратура — як ліхтарык у цемры. Каб ня зьбіцца з дарогі. Не патануць у дрыгве.

А калі літаратура згушчае цемру — дык навошта яна?

Алег Аблажэй, газэта «Свабода»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць