Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю «Люстэрку» расказаў аб правядзенні спецыяльных аперацый, накіраваных на нейтралізацыю расійскай вайсковай інфраструктуры на тэрыторыі Беларусі.

Зяленскі не стаў удавацца ў дэталі, але, як вынікае з яго слоў, украінскія сілы зрабілі так, каб спыніць працу некалькіх рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, што выкарыстоўваюцца расіянамі для каардынацыі працы дронаў.
«Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі. У нас проста няма іншага выйсця, інакш будуць далейшыя атакі на нашую зямлю», — сказаў Зяленскі.
Ён таксама дадаў, што пасля правядзення гэтых мерапрыемстваў колькасць паветраных атак з боку Беларусі значна скарацілася.
У снежні 2025 года Зяленскі ўпершыню заявіў, што, са звестак украінскай выведкі, абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ва ўдарах супраць Украіны, размяшчаецца ў населеных пунктах Беларусі, у тым ліку на жылых дамах.
«Фактычна на дахах звычайных 5‑павярховікаў размешчаныя антэны і іншае абсталяванне, якое дапамагае наводзіць шахеды на аб’екты ў нашых заходніх рэгіёнах. Гэта абсалютнае абясцэньванне чалавечага жыцця, і важна, каб у Мінску перасталі з гэтым гуляць», — сказаў ён.
Каментары