Украіна можа атрымліваць з Еўропы да 25 млрд кубаметраў газу па цане на $100 танней за расійскае паліва.
Украіна можа атрымліваць з Еўропы ў рэверсным рэжыме да 25 млрд кубаметраў газу, цана якога можа быць на $100 танней за расійскі газ, які закупляецца Украінай, заявіў на сумесным брыфінгу з эўракамісарамі прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.
«Адно з пытанняў — дыверсіфікацыя паставак газу. Гаворка ідзе пра пастаўкі газу з краін-членаў ЕС. Паводле нашых ацэнак, тэхнічна можна пастаўляць 25 млрд кубаметраў, якія на $100 танней за аналагічныя пастаўкі з Расіі», — сказаў Яцанюк.
Каментары