Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі
Нядаўна стала вядомая драматычная гісторыя дзяўчыны з Маладзечна, якая памерла пасля таго, як зрабіла тату ў хатніх умовах. Цяпер іншая тату-майстрыха распавяла падрабязнасці: аказваецца, тую фатальную татуіроўку набіваў жаніх дзяўчыны.

Дэталі жудаснай гісторыі агучыла ў тыктоку дзяўчына Вольга, якая вядзе акаўнт пад нікам Мед_эксперт. Пра сябе яна распавядае, што працуе ў тату-школе і медсястрой у анкалагічным цэнтры, а таксама напісала медыцынскі дапаможнік для майстроў тату.
«У аднаго хлопца, які займаўся татуіроўкамі, памерла яго будучая жонка. У іх павінна было адбыцца вяселле на выхадных. Дзяўчына захацела набіць тату, і хлопец зрабіў яго», — патлумачыла яна.
Раней паведамлялася, што дзяўчына з Маладзечна ў хатніх умовах зрабіла татуіроўку на левым перадплеччы. Праз пару дзён пасля працэдуры ў яе паднялася высокая тэмпература, пачырванела і ацякла вобласць татуіроўкі. Хуткую дапамогу выклікаў яе хлопец, дзяўчыну прывезлі ў бальніцу, але выратаваць яе дактары не змаглі.
Згодна з інфармацыяй у СМІ, судова-медыцынская экспертыза вызначыла, што смерць наступіла ў выніку запаленчага працэсу ў арганізме, то-бок сепсісу.
Вольга ж дадае, што ў дзяўчыны таксама знайшлі двухбаковую пнеўманію, якая працякала без сімптомаў:
«Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён вінаваты ў тым, што адбылося. Я і пагаджуся, і не. Глядзіце, двухбаковая пнеўманія бессімптомная. То-бок чалавек не мог сказаць, што ў яго нешта баліць. Ну, можа нейкая задышка была, кашаль — моладзь на такое ніколі не звяртае ўвагі. Толькі калі прыцісне, тады. І ўсе тату-майстры ведаюць: любая татуіроўка (вялікая, маленькая) — гэта стрэс для арганізма. Імунітэт у любым выпадку пачынае рэагаваць нават на невялікае пашкоджанне скуры».
Вольга лічыць, што татуіроўка стала дадатковым фактарам да асноўнай хваробы. Яна раіць усім майстрам тату ўважліва распытваць кліентаў нават пра самыя мінімальныя сімптомы хвароб і алергіі.
А таксама рэкамендуе даваць на подпіс згоду на нанясенне тату, дзе ёсць і апытанне наконт хвароб, якія чалавек мае. Адмаўляцца ад гэтага нельга, нават калі па тату прыйшоў сваяк ці нейкі блізкі сябар.
Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе
Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй
Страціў палову твару, але вярнуўся да звычайнага жыцця. Гісторыя беларуса з татуіроўкай на месцы вока
Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць
Каментары