Адказ далі ва ўпраўленні юстыцыі.

Фота: vecteezy.com
Ці можна піць шампанскае непасрэдна ў ЗАГСе пасля цырымоніі заключэння шлюбу? Адказ Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама дае Onliner.
— Не, нельга. Забаронена распіваць шампанскае і іншыя алкагольныя напоі як у самім памяшканні ЗАГСа, так і на прылеглай да яго тэрыторыі, — кажуць у Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
Згодна з арт. 19.3 ч. 1, распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для іх ужывання, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь (336 рублёў).
Каментары
https://www.youtube.com/watch?v=fS6tEicLIM8