«Тое, што трэба пенсіянерам». Беларускі экзашкілет нібыта ад МТЗ захапіў тыкток
У тыктоку відэа з рэкламай «беларускага экзашкілета», які нагадвае ўдасканаленага трансформера або рабатызаваны касцюм з галівудскіх баевікоў, сабрала больш 450 тысяч праглядаў, заўважыў «Тэлеграф».

У роліку прыладай кіруе пажылая жанчына, якая з яго дапамогай сячэ дрэвы, носіць кароў і апрацоўвае зямлю.
Голас за кадрам заяўляе пра грузападымальнасць у 900 кг, адсутнасць неабходнасці пасведчання кіроўцы і сілкаванне апарата ад дызельнага паліва.
Аднак увесь сюжэт быў згенераваны з дапамогай штучнага інтэлекту, пра што аўтар сумленна папярэдзіў у апісанні да відэа.
Тым не менш, гэта не перашкодзіла роліку сабраць дзясяткі тысяч лайкаў і шматлікія рэпосты.
«Нарэшце здагадаліся пра тое, што трэба пенсіянерам», — пішуць каментатары.
Каментары
питание
1) харчаванне , -ння (кормление) кармленне , -ння (пища) харч , харчу общественное питание — грамадскае харчаванне искусственное питание — штучнае харчаванне (кармленне) усиленное питание — палепшанае харчаванне (палепшаны харч) молочное питание — малочнае харчаванне
2) , жыўленне , -ння харчаванне , -ння (усвоение) засваенне , -ння у больного плохое питание — у хворага дрэннае засваенне (ежы)
3) (тех.), сілкаванне , -ння (снабжение) забеспячэнне , -ння питание котла водой — забеспячэнне катла вадой питание для радиоприёмника — сілкаванне для радыёпрыёмніка питание патронами — забеспячэнне патронамі бесперебойное питание — бесперабойнае забеспячэнне