Свет

Foreign Policy: ЗША без папярэджання ўвялі новыя гандлёвыя санкцыі супраць Расіі

Улады ЗША без папярэджання ўвялі новыя гандлёвыя санкцыі супраць Расеі, паведамляе часопіс Foreign Policy. У ЗША спынена выдача дазволу на пастаўку ў Расію патэнцыйна небяспечных прадметаў і рэчываў. 

Як адзначае выданне, каля месяца таму падраздзяленне амерыканскага Міністэрства гандлю — Бюро прамысловасці і бяспекі — перастала выдаваць дазвол на пастаўку ў Расію патэнцыйна небяспечных прадметаў і рэчываў, у прыватнасці лазераў і выбуховых рэчываў.

Адмовы ў выдачы дазволаў пачаліся з 1 сакавіка 2014 года, аднак да гэтага часу ведамства публічна пра іх не абвяшчала.

Бюро прамысловасці і бяспекі ў 2013 годзе ўхваліла 1 тыс. 832 экспартных кантрактаў з Расіяй. Гадавы аб'ём здзелак складаў да $1,5 млрд у год. Большасць тавараў, якія пастаўляліся ў Расію, апісваліся фармулёўкай «прызначаныя для выпуску энергетычнага разраду». Акрамя таго, прыпынены экспарт у Расію тавараў і паслуг у сферы абароны.

Названыя санкцыі не здольныя нанесці вялікі ўрон Расіі, паколькі не адмяняюць ужо існуючыя кантракты, а толькі перашкаджаюць заключэнню новых. Акрамя таго, Масква можа знайсці новых пастаўшчыкоў, размешчаных за межамі ЗША. Аднак амерыканскім кампаніям можа быць нанесены значны фінансавы ўрон.

У спіс тавараў, для экспарту якіх неабходна адабрэнне Бюро прамысловасці і бяспекі, уваходзяць розныя хімікаты, праграмнае забеспячэнне і зброя.

Нагадаем, раней прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ, які дае права ўвесці санкцыі ў дачыненні да асноўных сектараў эканомікі Расіі. Таксама ён абвясціў пашырэнне спісу асоб, у дачыненні да якіх ЗША ўводзяць абмежавальныя меры — гэты спіс закранае два дзесяткі чалавек. У той жа час, у МЗС РФ заявілі аб увядзенні у адказ санкцый у дачыненні да чыноўнікаў і заканадаўцаў ЗША. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага6

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»25

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць