Здарэнні1212

У Курапатах пабілі актывістаў. Пацярпеў Мікола Купава

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 сакавіка. Грамадзкія актывісты, якія штомесяц 29 чысла наведваюць Курапаты, каб ускласьці кветкі да магілаў нявінна расстраляных людзей, зрабілі заўвагу маладзёнам, якія каля крыжоў наладзілі пікнік з мангалам і алькаголем.

Рэжысэр Вольга Мікалайчык распавяла:

«Іх было чалавек 7, у тым ліку 2 дзяўчыны. На заўвагу адрэагавалі агрэсіўна, сыходзіць не пажадалі, спачатку лаяліся, а потым пачалі штурхацца і біцца. Некалькі актывістаў пацярпелі, у тым ліку дасталося Міколу Купаву. На шум зьявіўся кінааапэратар, які рабіў здымкі для фільму пра Курапаты, дык кідаліся на камэру, ледзь не зламалі».

Грамадзкі актывіст Алесь Макаеў паведаміў, што да месца інцыдэнту была выкліканая міліцыя:

«Прыехалі даволі хутка, больш за 10 супрацоўнікаў. Але на той момант жарсьці ўжо крыху ўлягліся. Абышлося без затрыманьняў».

Даведка

Грамадзкія актывісты ў Беларусі абвясьцілі 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій ў памяць аб падзеях 29 кастрычніка 1937 году, калі ў адну ноч НКУС расстраляў каля ста беларускіх пісьменьнікаў і дзеячоў культуры. З 2007 году 29-га кожнага месяца ў Курапатах актывісты запальваюць зьнічкі і ўскладаюць кветкі ў Курапатах.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць