Свет77

Перамовы Лаўрова і Керы завяршыліся безвынікова

Перамовы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Джона Керы, якія доўжыліся чатыры гадзіны, завяршыліся безвынікова. Аб гэтым піша The New York Times.

Керы пасля сустрэчы сказаў журналістам, што пагадзіўся з расійскім калегам пра важнасць знаходжання дыпламатычнага рашэння і адначасова задавальнення патрабаванняў украінскага народа. Дзяржсакратар адзначыў, што бакі разышліся ў ацэнцы падзей, якія прывялі да крызісу.

У сваю чаргу, Лаўроў заявіў, што сустрэча была канструктыўнай, і кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разлічваюць на хуткі працяг дыскусій.

Акрамя таго, Лаўроў заявіў, што Расія і ЗША будуць сумесна працаваць з украінскімі ўладамі, дамагаючыся вырашэння крызісу ў краіне, а таксама сачыць за выкананнем ва Украіне правоў нацыянальных меншасцяў. Для гэтага, па словах міністра, ён будзе яшчэ не раз сустракацца з Джонам Керы.

Перамовы Керы і Лаўрова ў Парыжы сталі першай афіцыйнай сустрэчай прадстаўнікоў ЗША і Расіі пасля таго, як Вашынгтон 20 сакавіка увёў пашыраныя санкцыі супраць Расіі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць