Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Крым, дзе ён мае намер правесці нараду па сацыяльна-эканамічным развіцці паўвострава.
Гэта першы візіт прадстаўніка вышэйшага расійскага кіраўніцтва ў Крым пасля падпісання закона аб яго далучэнні да Расіі.
На мінулым тыдні паўвостраў наведалі некаторыя члены расійскага ўрада, у тым ліку міністр абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік МНС Уладзімір Пучкоў і кіраўнік Мінпрацы Максім Тапілін.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў бліжэйшы час ва Уладзіміра Пуціна няма планаў наведаць Крым.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары