Улада11

Кіраўнікі парламентаў Эстоніі, Лаоса, М'янмы ды Ірана плануюць візіты ў Беларусь

«Вялікую ўвагу трэба будзе надаць падрыхтоўцы афіцыйных візітаў у нашу краіну кіраўнікоў парламентаў Эстоніі, Лаоса, М'янмы, Ірана, а таксама беларускіх парламенцкіх дэлегацый у Сінгапур, Шры-Ланку і Інданезію», — паведаміў 2 красавіка ў сваім выступленні на адкрыцці чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання старшыня палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва беларускага парламента Анатоль Рубінаў.

Паводле яго слоў, плануецца ўдзел членаў Савета Рэспублікі ў пасяджэннях Парламенцкага камітэта Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

Сярод найбліжэйшых Рубінаў выдзеліў мерапрыемствы міжпарламенцкіх асамблей СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ, якія пройдуць у красавіку ў Санкт-Пецярбургу. «Асноўную ўвагу плануецца надаць абмеркаванню праекта Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і наяўнай сітуацыі ў зоне адказнасці АДКБ», — сказаў спікер Савета Рэспублікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць