Свет1717

СБУ затрымала расійскую шпіёнку, якая арганізоўвала дыверсантаў

 

СБУ затрымала грамадзянку Расіі, якая выконвала заданне спецслужбаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў паўднёвых абласцях Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Марыя Каляда, 1991 г.н., прыбыла ў Херсон 4 красавіка 2014 года. Паводле яе слоў, гэта ўжо дзявятае яе падарожжа ва Украіну.

«На працягу 5-6 красавіка іншаземка правяла шэраг сустрэч з лідэрамі і актывістамі прарасійскіх рухаў у г. Херсон, а таксама наведала асобныя раённыя цэнтры вобласці для маніторынгу сітуацыі на месцах», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

7 красавіка яна прымала непасрэдны ўдзел у сутыкненнях пад Мікалаеўскай АДА, «падчас якіх ўжывала агнястрэльную зброю, у выніку чаго, па яе словах, параніла трох чалавек».

Аператыўнікамі ўстаноўлена, што 8 красавіка Каляда дала справаздачу свайму куратару ў РФ аб наяўнасці ў «актывістаў» самаробных выбуховых прылад у «неабмежаванай колькасці» і дасягнутай дамоўленасці адносна атрымання імі стралковай зброі.

«Яна таксама далажыла аб падрыхтоўцы двух дыверсійных груп (7 чалавек з Херсона і 6 з Новай Кахоўкі) для накіравання ў Данецк для ўдзелу ў масавых беспарадках», — паведамілі ў СБУ.

Таксама дыверсантка мела «высветліць стан ўзбраення супрацоўнікаў ГНСУ на мяжы АРК з мацерыковай часткай Украіны і магчымасць патраплення з Крыма, легальна або ў абыход устаноўленых пунктаў пропуску, асоб, якім СБУ забараніла ўезд ва Украіну».

Падчас затрымання ў расіянкі канфіскавалі траўматычны пісталет, пераабсталяваны пад стральбу баявымі патронамі і метадычныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі дыверсійных груп.

Як паведамляе «Преступности.нет», Каляда з'яўляецца актывісткай.

Яна ў сацсетках сябруе з кіраўніком мікалаеўскай арганізацыі партыі «Рускі блок» Яўгенам Бандарэнкам і з дэпутатам Мікалаеўскага гарсавета ад Партыі рэгіёнаў Таццянай Чысцяковай.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць