Свет4848

Украінскі спецназ увайшоў у захоплены расійскімі камандас Славянск

У Славянску пачалася антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ, да аперацыі прыцягнуты сілы ўсіх сілавых падраздзяленняў Украіны.

«Пачалася АТА [антытэрарыстычная аперацыя] ў Славянску. Кіруе АТЦ СБУ Украіны. Прыцягнуты сілы з усіх сілавых падраздзяленняў краіны. З Богам!», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Крыху пазней у каментары да гэтага запісу Авакаў паведаміў: «Перадавайце усім цывільным сысці з цэнтра горада — не выходзіць з кватэр, ня падыходзіць да вокнаў.

Сепаратысты адкрылі агонь на паражэнне ў бок спецназа без папярэджання…»

«У горадзе чуваць страляніна, у паветры баражуюць верталёты», — перадае карэспандэнт РІА Навіны з месца падзей.

Фота instagram.com/p/mt99xomlBv/

Апытанка

19:30

Антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску првпынілі. Яе немагчыма працягваць без выкарыстання бронетэхнікі

18:30

Байца Альфы ў Славянску расстралялі з аўто ахоўнай фірмы.

13:30

У Данецкай вобласці ў ходзе антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску і Славянскім раёне адзін чалавек загінуў і 9 параненыя, паведамляе УНІАН.

Паводле паведамлення, 5 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні ў г. Славянску падчас контртэрарыстычнай аперацыі, акрамя таго, на трасе «Растоў—Харкаў» паміж гарадамі Славянск і Арцёмаўск зараз працягваецца ўзброенае супрацьстаянне, падчас якога па стане на 12.30 адзін чалавек загінуў і 4 атрымалі раненні. Пра тое, колькі пацярпелых з кожнага з бакоў, пакуль не ўдакладняецца.

Выезд са Славянску на трасу «Растоў—Харкаў». Тут ад агнястрэльнага ранення загінуў чалавек. Фота twitter.com/GrishynUA

12:30

Мэр Славянска Неля Штэпа збегла ў суседні горад, сепаратысты абвінавачваюць яе ў здрадзе.

12:14

Міністр МУС Арсен Авакаў паведаміў, што ў ходзе антитерористической аперацыі параненыя 5 сілавікоў:

«Славянск. Забітыя і параненыя з абодвух бакоў. З нашага боку — афіцэр СБУ. Паранены кіраўнік АТЦ СБУ і яшчэ чацвёра. З боку сепаратыстаў — неўстаноўленая колькасць.

Сепаратысты пачалі прыкрывацца жывым шчытом з мірнага насельніцтва».

«Ідзе перагрупоўка сіл», дабаўляе Авакаў.

12:00

Большая частка Славянска вызвалена ад расійскіх спецназаўцаў, паведамляюць «Навіны Данбаса».

Ліквідаваны блок-пост сепаратыстаў у Славянску. Фота novosti.dn.ua.

11:50 

Крыніца УНІАН: Па словах суразмоўцы агенцтва, па папярэдняй інфармацыі, адзін праваахоўнік забіты, двое параненыя.

11:06

Блокпост сепаратыстаў на ўездзе ў Славянск з боку Краматорск знішчаны, паведамляюць «Навіны Данбаса».

Таксама паведамляецца, што ідзе ліквідацыя яшчэ аднаго блокпаста пры ўездзе ў Славянск з боку Харкава.

10.20

«На гэты час з нашага боку ёсць трое пацярпелых. Пра страты з боку праціўніка дадзеных няма», —

напісаў кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы Facebook.

Іншыя крыніцы паведамляюць і аб трох пацярпелых з боку праціўніка.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць