Свет99

У Харкаве мітынгі скончыліся стрэламі. Заблакаваны будынак мэрыі ФОТА ВІДЭА

абнаўляецца

Людзі з бітамі і георгіеўскімі стужкамі напалі на прыхільнікаў адзінства Украіны каля помніка Шаўчэнкі ў Харкаве, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Падчас веча «евромайданаўцы» трымалі нацыянальныя сцягі і плакаты супраць сепаратызму. Тая ж тэма гучала і ў выступоўцаў. Усяго сабралася да тысячы чалавек.

У гэты час прарасейску настроеныя ўдзельнікі іншага мітынгу праходзілі з плошчы Свабоды. Яны крычалі «Расія, Украіна, Беларусь», «Фашысты не пройдуць». У некаторых актывістаў былі захунутыя твары.

Калі актывісты Майдана разыходзіліся, некалькі сотняў маладых людзей з розных бакоў напалі на ўдзельнікаў акцыі.

Па словах відавочцаў, кардон міліцыі з аднаго боку не дазволіў «георгіеўцам» наблізіцца да мітынгоўцаў, але тым удалося напасці з боку парку Шаўчэнкі.

Відавочцы таксама сцвярджаюць, што людзей, якія паспрабавалі схавацца ў метро, дагналі і збілі. Пацярпелі мінімум 3 чалавекі. На фота — ст. метро «Універсітэт».

Разам з тым, жанчыны з георгіеўскімі стужкамі спрабавалі дабіваць зьбітых з крыкамі «гэта нелюдзі».

Мясцовае выданне «Главное» паведаміла, што прагучалі стрэлы і разрывы і што аднаго параненага «еўрамайданаўца» забралі на «хуткай». Паступаюць дадзеныя і пра іншых пацярпелых — з абодвух бакоў.

«10 чалавек пацярпелі па папярэдняй інфармацыі, цяжкіх няма. Ніхто не шпіталізаваны», — паведаміла намеснік гарадскога галавы Харкава Святлана Гарбунова-Рубан.

У МУС таксама паведамілі, што ў выніку сутычкі пацярпеў адзін міліцыянт.

«Пры гэтым прарасейскія шавіністы спрабуюць патрапіць ў Палац дзіцячай творчасці, дзе могуць знаходзіцца дзеці», — пішуць СМІ.

Пазней відавочцы супольнасці Еўрамайдан SOS паведамілі, што ў цэнтры горада «неспакойна: да плошчы Свабоды падцягваюцца прарасейскія апалчэнцы. Пад'язджаюць на машынах, мікрааўтобусах. Апранаюць шлемы, маскі і балаклавы, дастаюць з багажнікаў біты, трубы. На вуліцах Сумская і Рымарская шмат людзей з расейскімі сцягамі. Міліцыі шмат, але яна да іх досыць лаяльная».

А 5-й гадзіне вечара сепаратысты з бітамі заблакавалі будынак Харкаўскага гарадскога савета, паведамляе ТСН.

Як паведамілі ў гарсавеце, ёсць інфармацыя, што мэр горада Генадзь Кернес знаходзіцца ў будынку. Як сцвярджаюць відавочцы, частка сепаратыстаў здолела прарвацца ва ўнутраны двор будынка, б'е вокны на першым паверсе гарсавета.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?8

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам шнырыць галодны воўк, які з'яўляецца ля пад'ездаў выключна ўвечары5

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы13

Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе8

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі3

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе27

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям». У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца4

У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці3

Ля Гродна выпаў град, слой склаў 30 сантыметраў

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатывы для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне «Байсола» і беларускіх палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?8

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць