Мэр горада Славянск (Данецкая вобл.) Нэля Штэпа заявіла, што ў горадзе дзейнічаюць асобы, якія прыбылі з Крыма і з Расійскай Федэрацыі.
«Той, хто сёння абвясціў сябе мэрам, я не ведаю, хто гэта, што гэта. Яны і праўда сёння захапілі выканкам… Сапраўды, там сёння «зялёныя чалавечкі», яны не хаваюць, што яны з Крыма, з Расіі», — сказала Штэпа ў эфіры тэлеканала 112.ua.
Са словаў мэра, захопнікі павінны неадкладна пакінуць будынак гарсавета.
У панядзелак Штэпа звярнулася да жыхароў горада з просьбай не выходзіць на двор і распавяла, што ў горадзе пачаліся марадзёрствы.
Каментары