Кіно55

Казка пра перавыхаваных бізнэсоўцаў: адбыўся закрыты паказ сіквэла «Белых Росаў»

Дрэнны Захад і бяздушны Мінск, несумленныя замежныя інвестары і цынічныя бізнэсмены, якія адарваліся ад каранёў… Фільм «Белыя Росы. Вяртанне» — якраз пра вяртанне тых бізнэсменаў да каранёў.

Поспех першых «Белых Росаў», якія ў 1983 зняў рэжысёр Ігар Дабралюбаў, забяспечылі актуальнасць тэмы — тады якраз ішла ўрбанізацыя, — а таксама зорны склад акцёраў, мяккі гумар і лірызм.

Рэжысёр Аляксандра Бутар вырашыла паўтарыць поспех Дабралюбава. Раней яна здымала на тэлебачанні музычныя кліпы (найперш гурту «Цягні-­Штурхай»), навагоднія мюзіклы «Батлейка» і «Паўлінка­-new». «Белыя росы. Вяртанне» — яе дэбют у вялікім кіно.

Замежных зорак у новых «Белых Росах» дзве: Карачанцаў і Будрайціс. Мікалай Карачанцаў (Васіль Ходас) з’яўляецца літаральна ў адным эпізодзе.

Акцёр у 2005 трапіў у цяжкую аварыю, атрымаў інваліднасць, гэта яго першы выхад на экран за доўгі час. Славуты літовец Юозас Будрайціс іграе яго брата Андрэя Ходаса (у першым фільме Ходаса­старэйшага ўвасобіў Генадзь Гарбук).

Паводле сюжэта, Андрэй вяртаецца з горада ў родную вёску, дзе засталося ўсяго два жыхары: хутаранец Струк (Віктар Манаеў) і нямая жанчына Поля (актрыса Тэатра беларускай арміі Яўгенія Жуковіч). Але ідылічнаму жыццю на ўлонні прыроды перашкаджаюць бізнэсмены Бодзя (Павел Харланчук) і Русачэнка (Сяргей Жбанкоў).

Яны збіраюцца пабудаваць у Белых Росах турыстычны комплекс і дзеля гэтага хочуць адсяліць мясцовых жыхароў.

Грошы бізнэсменам даюць замежныя інвестары. Яны паказаныя бязлітаснымі капіталістамі, якія не разумеюць беларускай душы.

Мінск паўстае дзелавым мегаполісам, дзе ўсе спяшаюцца. Цікава, што паказаны яго навабуды — напрыклад, «дом Чыжа», у якім жыве адзін з бізнэсменаў. Вёска ж у гараджанаў асацыюецца з наіўнасцю і празмернай сумленнасцю.

Ігра акцёраў трохі прыхоўвае агульны сентыменталізм і штучнасць сюжэта. Ходас паўстае задуменным вясковым філосафам. «Калі ўсё будзе знесена, куды прыляціць бусел?» — пытае ён у бізнэсмена Бодзі. Процілегласць Ходаса — легкадумны Струк (для Віктара Манаева гэта першая вялікая роля ў кіно). Атрымаўшы пенсію, Струк купляе на ўсе грошы латарэйныя білеты. Прадаўшы дом Полі, ён марыць набыць яшчэ больш білетаў, а за выйграныя грошы купіць кватэру ў горадзе.

І ўсё гэта — па-­расейску. Беларуская мова гучыць толькі ў песні народнага ансамбля, які сустракае самалёт з былой жонкай Андрэя Ходаса. Але пасля кабеты ў народных строях пераходзяць на «обшчапанятную».

Неўзабаве «Белыя Росы. Вяртанне» плануюць паказаць Лукашэнку. А ўжо потым выпусціць на вялікі экран.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі новага дыназаўра — памерам з варону

Ціханоўская выпадкова перасяклася ў дарозе са спеваком Бі-2 ФОТАФАКТ14

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць