Грамадства22

У Курапатах адноўленая "лава Клінтана"

У рэстаўрацыі і ўстаноўцы лавы ўдзельнічалі актывісты КХП‑БНФ і скульптар Алесь Шатэрнік.

31 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адноўлены мемарыяльны знак «лава Клінтана».

Пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар Кансерватыўна‑Хрысціянскай партыі — БНФ Алесь Чахольскі. Паводле яго слоў, аўтэнтычныя фрагменты разбітага знака змацаваныя вянком. У рэстаўрацыі і ўстаноўцы лавы ўдзельнічалі актывісты КХП‑БНФ і скульптар Алесь Шатэрнік.

«Аднаўленне памятнага знака з’яўляецца вялікай справай, бо народ Амерыкі памятае аб тым, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі ў гады сталінскіх рэпрэсій. Для нас «лава Клінтана» з’яўляецца сімвалічнай, як і Крыж пакутаў, апаганены вандаламі — нашчадкамі тых, хто ў Курапатах расстрэльваў нашых продкаў. Вось чаму апаганшчыкамі ўрочышча кіруе ненавісць да гэтых сімвалаў веры ў незалежную і свабодную Беларусь», — сказаў А.Чахольскі.

Лава з надпісам «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці» была ўстаноўлена ў 1994 годзе падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. У інтэрв’ю БелаПАН кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў зазначыў, што за мінулыя 13 гадоў «лава Клінтана» 12 разоў была апаганена невядомымі. Апошні раз гэта адбылося ў канцы студзеня — на пачатку лютага гэтага года, калі памятны знак быў расколаты. Звароты І.Кузняцова ў міліцыю былі безвыніковыя: асобы, якія апаганілі мемарыял, не ўстаноўлены.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай5

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка18

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай5

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць