Улада44

Паведамленне пра тэлефонную размову Лукашэнкі і Туска знікла з сайтаў прэзідэнта, БелТА і «Інтэрфакса»

«Сёння з ініцыятывы польскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Абмяркоўвалася развіццё міжнароднай абстаноўкі ў сувязі з падзеямі ва Украіне, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі», — такое паведамленне з'явілася сёння на сайтах агенцтваў БелТА і «Інтэрфакс-Захад».

З'явілася, але неўзабаве знікла.

Па стане на 20.30 навіны больш няма. Публікацыі, зрэшты, захаваліся ў кэшы. Вось скрыншоты.

Імаверна, беларускае кіраўніцтва палічыла немэтазгодным, каб інфармацыя пра размову з прэм'ерам Польшчы трапіла ў беларускія масавыя СМІ.

На дадзены момант рэдактары агенцтваў БелТА і «Інтэрфакс» недаступныя для каментароў.

Гэта была першая размова кіраўніка дзяржавы Еўрасаюза з Аляксандрам Лукашэнкам пасля пагрому Плошчы 2010 года.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў журналістам, што цягам апошніх некалькіх гадзін размаўляў пра сітуацыю ва Украіне з Аляксандрам Лукашэнкам, а ўчора — з прэм'ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком і кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Барозу. Туск мае намер ўвечары паразмаўляць таксама з кіраўніком НАТА.

«Па некалькі гадзін размаўляў з маімі партнёрамі пра сітуацыю ва Украіне і пра тое, што можа адбыцца літаральна на працягу некалькіх дзён, учора — перамовы з прэм'ер-міністрам Канады Стывенам Харперам, кіраўніком Еўрапейскай камісіі, прэм'ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком, сёння была размова з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь — першая такога тыпу размова, але выклікана яна драматычнай сітуацыяй ва Украіне», — сказаў Туск.

«З гэтых размоваў вынікае, што бліжэйшыя некалькі дзён стануць ключавымі і што вельмі складана сёння гаварыць пра аптымістычны сцэнар. Усе мы, разам з маімі суразмоўцамі і іншымі партнёрамі, будзем старацца прадухіліць чорны сцэнар», — сказаў сёння прэм'ер-міністр Польшчы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць