Улада77

Лукашэнка: Беларусь не будзе блакіраваць падпісанне дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза

Беларусь не будзе блакіраваць падпісанне дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 9 мая на пытанні журналістаў пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. 

Ён зазначыў, што тыя пытанні, па якіх лідарам Беларусі, Казахстана і Расіі не ўдалося дамовіцца на саміце ў Мінску 29 красавіка, «былі вынесеныя за дужкі» і вырашаюцца на двухбаковай аснове. 

«Мы ўчора ў двухбаковым фармаце практычна ўрэгулявалі ўсе нашы пытанні, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Я даручыў ураду зараз самым старанным чынам прапрацаваць усе кірункі гэтага дагавора, каб ужо канчаткова да 29 мая мець яснае ўяўленне, што мы падпісваем, як мы падпісваем, што мы будзем мець ад гэтага эканамічнага саюза, якія перспектывы». 

«Сёе-тое там адносіцца на некалькі гадоў, аж да дзесяці гадоў, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта, вядома, дрэнна, гэта не наша пазіцыя. Вы нашу пазіцыю ведаеце: без выключэнняў і абмежаванняў мы павінны будаваць эканамічны саюз. Нашы партнёры не па ўсіх пазіцыях, мякка скажам, да гэтага гатовы». 

«Мы не будзем блакіраваць падпісанне гэтага дагавора. Калі не можам зрабіць вялікі крок, то тады маленькімі крокамі трэба ісці наперад, мы зыходзім з гэтага», — падкрэсліў Лукашэнка. 

Двухбаковыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прайшлі 8 мая ў Маскве, дзе беларускі кіраўнік знаходзіўся з двухдзённым рабочым візітам. Наступная іх сустрэча павінна адбыцца 29 мая ў Астане ў фармаце мытнай «тройкі». Да гэтага часу павінна быць завершаная дапрацоўка ўсіх нюансаў дагавора аб стварэнні ЕАЭС, які будзе пададзены на падпісанне прэзідэнтам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць