Новым дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ стаў немец Міхаэль Георг Лінк, паведамляе прэс-служба АБСЕ.
Лінк змяніў на гэтай пасадзе прадстаўніка Славеніі Янеза Ленарчыча, які ўзначальваў БДІПЧ з 2008 года.
Лінк абраны на тры гады, затым яго мандат можа быць працягнуты яшчэ на такі ж тэрмін, зазначаецца ў паведамленні.
Лінк нарадзіўся ў 1963 годзе. З 2005 па 2013 гады з'яўляўся дэпутатам бундэстага. Як зазначае прэс-служба, Лінк няблага ведае працу АБСЕ, бо, будучы дзяржаўным міністрам Міністэрства замежных спраў Германіі, займаўся пытаннямі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі.
Цягам некалькіх гадоў ён таксама ўзначальваў парламенцкія рабочыя групы і камітэты па міжнароднай палітыцы, якія займаюцца пытаннямі АБСЕ, еўрапейскую бяспеку і правы чалавека.
-
«У калоніі цанілі перадачы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі
-
Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?
-
17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму
Каментары