Грамадства1414

Саннікаў: У рэпрэсіях у Беларусі вінаваты старшыня МФХ Рэне Фазэль

Адзін з былых лідараў беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў у Варшаве, што ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі наўпрост звязана з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

«На жаль, сітуацыя сёння не паляпшаецца, — цытуе Андрэя Саннікава сайт «Хартыя-97».

«Нельга не ўспомніць, што рэпрэсіі распачаліся з новай сілай, асабліва ў сувязі з чэмпіянатам сьвету па хакеі. У дадатак да дзевяці палітвязняў яшчэ 32 чалавекі кінулі ў турму. Немагчыма сёння не думаць пра Змітра Дашкевіча, які нядаўна выйшаў з-за кратаў і ні за што трапіў назад у турму, пра Аляксандра Францкевіча — былога палітзняволенага, якога зноў пасадзілі за краты, пра Максіма Вінярскага, які 12 сутак трымаў галадоўку, у тым ліку і сухую. Можна таксама ўзгадаць пра тое, што ў Беларусь не ўпусцілі еўрапарламентарыя Марэка Мігальскага, які заклікаў, каб гэты чэмпіянат быў перанесены ў іншае месца. Гэтую ініцыятыву падтрымалі многія палітыкі, грамадскія дзеячы, акцёры, праваабаронцы. Усе яны звярталіся непасрэдна да кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея. Сёння неабходна заявіць пра прамую адказнасць МФХ і яе старшыні Рэне Фазэля за тое, што адбываецца ў Беларусі. Цалкам відавочна, што ўсе апошнія падзеі наўпрост звязаныя з правядзеннем чэмпіянату ў Мінску».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў4

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў4

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць