Грамадства

Кітайскія падарункі для «беларускага тырана» Лукашэнкі

Пад такім загалоўкам выйшаў артыкул на тэму візыту ў Беларусь прэм’ера Дзяржсавету КНР Вэнь Цзябао ў швэйцарскай газэце Neue Zürcher Zeitung.

Пад такім загалоўкам выйшаў артыкул на тэму візыту ў Беларусь прэм’ера Дзяржсавету КНР Вэнь Цзябао ў швэйцарскай газэце Neue Zürcher Zeitung.

Сваім візытам у Беларусь прэм’ер-міністар КНР Вэн Цзябао пацьвердзіў факт існаваньня паміж Пэкінам і Менскам асаблівых адносінаў. «Менскаму тырану» тэрмінова спатрэбіліся сродкі для існаваньня яго кульгавай плянавай эканомікі, бо танны расейскі газ можа скончыцца ў любы момант, піша Neue Zürcher Zeitung.

Далей у артыкуле вядзецца пра падпісаньне кітайскім прэм’ерам і Ўладзімерам Сямашкам шэрагу пагадненьняў аб супрацоўніцтве ў сфэры эканомікі і культуры. Пры гэтым віцэ-прэм'ера У. Сямашку NNZ упарта называе прэм'ер-міністрам краіны. Старшыня ўраду Сяргей Сідорскі ў гэты дзень быў у Карэі.

Паводле выданьня, у часе сустрэчы з Вэн Цзябао Лукашэнка выказаў словы падзякі пэкінскаму рэжыму за яго палітычную, эканамічную і дыпляматычную падтрымку.

Цёплы прыём кітайскага кіраўніка ў Менску швэйцарская газэта тлумачыць адсутнасьцю сяброў у Лукашэнкі ня толькі на Захадзе, але і ў Расеі. Менавіта ў Кітая Лукашэнка навучыўся жорстка душыць нават самыя слабыя апазыцыйныя хваляваньні, дзякуючы чаму ў Беларусі і не адбылася «каляровая» рэвалюцыя, піша NZZ.

Сярод падарункаў, што прывёз з сабою ў Беларусь Вэн Цзябао, швэйцарскае выданьне вылучае дамову пра выдзяленьне беларускаму боку пакупніцкага крэдыту ў аб’ёме $500 млн. на закупку трох лініяў па вытворчасьці цэмэнту. Падкрэсьліваецца, што аб’ём ўзаемнага гандлёвага таваразвароту ў мінулым годзе ўпершыню перавысіў адзнаку ў $1 млрд. Задавальненьне Пэкіна выклікае паважлівае стаўленьне Менску да палітыкі «адзінага Кітаю», то бок адсутнасьцю паміж Беларусьсю і Тайванем дыпляматычных стасункаў.

Не пакінула па-за ўвагай Neue Zürcher Zeitung і той факт, што кіраўнік кітайскага ўраду не наведаў «кангрэс марксістаў», што акурат у гэты час зьехаліся з усяго сьвету ў беларускую сталіцу. А таксама нагадала, што кіраўнік Паднябеснай ніякім чынам не пракамэнтаваў антысэміцкія выказваньні Лукашэнкі наконт Бабруйску, якія выклікалі шырокі розгалас па ўсім сьвеце.

Беларусь і Кітай могуць адчуваць узаемасувязь і з той прычыны, што парушэньне правоў чалавеку ў абедзьвюх краінах вельмі рэдка сутыкаюцца з пратэстамі з боку заходніх палітыкаў. У выпадку з Кітаем верх бярэ бізнэс, які ставіцца вышэй за маральныя прынцыпы. А Беларусь уважаецца за сфэру ўплыву і фарпост Расеі, з чым ня можа не лічыцца Эўропа.

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя10

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць