Рэйтынгі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна працягваюць расці, вынікае з вынікаў сацыялагічнага апытання «Левада-цэнтра».
У маі дзейнасць Пуціна на пасадзе прэзідэнта краіны ўхвалілі 83% рэспандэнтаў.
У красавіку ў падтрымку прэзідэнта выказваліся 82% апытаных. У сакавіку дзейнасць Пуціна падтрымлівала 72% расіянаў.
Акрамя таго, працягвае расці колькасць людзей, якія лічаць, што «справы ў краіне ідуць у правільным кірунку».
У маі з гэтым сцвярджэннем пагадзіліся 60% (у пачатку сакавіка, то бок, да абвастрэння сітуацыі ва Украіне і анексіі Крыма, так лічыў 51%).
Процілеглага пункту гледжання зараз прытрымліваюцца 23% (у сакавіку такое меркаванне падзяляла 41%).
Незадаволеныя прэзідэнтам 16% (у пачатку сакавіка такіх было 25%)
Каментары