Грамадства1010

Тозік прапануе пашырыць выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік прапануе пашырыць выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі і сцяга. Такую прапанову ён агучыў сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ЧС-2014.

«Падводзячы вынікі правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, можна адзначыць шмат станоўчых момантаў, але самае галоўнае, на мой погляд, тое, што многія замежныя госці па-новаму ўбачылі нашу краіну. Магчыма, пасля гэтага чэмпіянату ў нейкай ступені і мы сталі іншымі.

ЧС таксама аказаў вялікае ўздзеянне на нашу моладзь, з пункту гледжання яе патрыятычнага выхавання, у маладых людзей змяніліся адносіны да дзяржаўнай сімволікі, таму трэба ўнесці прапанову аб пашырэнні выкарыстання дзяржсімволікі і дзяржаўнага сцяга»,

— лічыць Анатоль Тозік.

Што датычыцца беларускай кухні, то, паводле інфармацыі віцэ-прэм'ера, штодзень у зонах гасціннасці каля Палаца спорту і комплексу Студэнцкая вёска ў час ЧС прадавалася больш за 300 кг дранікаў са смятанай, якія сталі хітом продажаў.

«Практычна кожны госць чэмпіянату пакаштаваў гэту нацыянальную страву.

І ў далейшым трэба больш шырока ўкараняць у сістэму грамадскага харчавання беларускія стравы, ствараць сеткі рэстаранаў нацыянальнай кухні. 17 дзён чэмпіянату паказалі, што трэба ісці па гэтым шляху», — падкрэсліў ён.

Былі якасна праведзены і культурныя мерапрыемствы, за час чэмпіянату іх адбылося 100. Колькасць чалавек, якія наведалі з пачатку ЧС мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», у 4,5 раза перасягнула колькасць наведвальнікаў гэтага комплексу за аналагічны перыяд 2013 года, наведванне замкавага комплексу «Мір» павялічылася ў 3,6 разы, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» — у 3,2 разы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — у 2,5 разы, асаблівай папулярнасцю карысталася там аглядная пляцоўка.

На думку Анатоля Тозіка, на належным узроўні была арганізавана работа валанцёраў, на аб'ектах ЧС працавалі 752 валанцёры з ліку студэнтаў ВНУ і актывістаў ГА «БРСМ». «Яны праявілі сябе з самага лепшага боку, аб іх рабоце зняты нават фільм, цяпер ён манціруецца.

Лічу, што Мінадукацыі работу па арганізацыі валанцёрскага руху неабходна прадоўжыць, магчыма, трэба падумаць аб стварэнні асацыяцыі валанцёрскага руху»,

— выказаў меркаванне віцэ-прэм'ер.

Аператыўная абстаноўка ў час ЧС знаходзілася пад пастаянным кантролем МУС, КДБ і МНС. Штодзень ахову грамадскага парадку забяспечвалі больш як 2,8 тыс. супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама 400 работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак3

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак3

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць