Свет

Распараджэнне Турчынава пра ўрачыстасці на Майдане знікла з сайта

Адміністрацыя прэзідэнта выдаліла з сайта афіцыйнага інтэрнэт-прадстаўніцтва в.а. прэзідэнта распараджэнне Турчынава аб ўрачыстых мерапрыемствах на Майдане Незалежнасці ў Кіеве з нагоды ўступлення на пасаду новаабранага прэзідэнта.

Зараз дадзенае распараджэнне на сайце адсутнічае, адзначаюць «Украінскія Навіны».

Прадстаўнік прэс-службы Адміністрацыі паведаміў, што распараджэнне знята з сайта па даручэнні кіраўніцтва АП, дадаўшы, што прычына такога рашэння яму не вядомая.

Як паведамлялася, распараджэннем №931 ад 29 мая Турчынаў стварыў рабочую групу па забеспячэнні правядзення на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды ўступлення на пасаду новаабранага прэзідэнта. Працоўную групу ўзначаліў першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма.

Групе было даручана прапрацаваць пытанне і распрацаваць меры па нармалізацыі сітуацыі на Майдане і прылеглых да яго вуліцах у Кіеве і стварыць умовы для забеспячэння належнага выканання Кіевам функцый сталiцы, прадугледзеўшы, у прыватнасці, правядзенне на Майдане мерапрыемстваў памяці загінулых удзельнікаў мірных акцый пратэсту на працягу лістапада 2013 — лютага 2014 года.

Турчынаў таксама стварыў аргкамітэт з нагоды інаўгурацыі прэзідэнта. Штаб кандыдата ў прэзідэнты Парашэнкі заявіў, што прыняцце прысягі новаабраным прэзідэнтам адбудзецца 7 чэрвеня і што яны не плануюць якіх-небудзь урачыстых падзей на Майдане з нагоды інаўгурацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць