Свет1111

Следчы камітэт Расіі вырашыў пасадзіць украінскае войска

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да ўкраінскіх вайскоўцаў па артыкуле «прымяненне забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт СК РФ.

«Галоўным следчым упраўленнем СК РФ ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да пакуль неўстаноўленых ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны, а таксама асоб з ліку «Нацыянальнай гвардыі Украіны» і «Правага сектара» па фактах абстрэлаў гарадоў Славянск, Краматорск, Данецк, Марыупаль і іншых населеных пунктаў, абвешчаных Данецкай і Луганскай народных Рэспублік», — сказана ў паведамленні.

На думку Расіі, украінскія вайскоўцы, «наўмысна, з мэтай забойства мірных грамадзян ужывалі зброю, артылерыю, авіяцыю, бранетанкавае ўзбраенне і тэхніку».

У паведамленні таксама заяўляецца: «Калі палітыкі ў Кіеве ці на Захадзе лічаць за лепшае жыць унутры прапагандысцкай віртуальнай рэальнасці, у казцы пра новую сукенку караля, гэта іх праблемы».

«Але мы ў Расіі не збіраемся адмаўляцца ад цвярозага погляду на факты, у тым ліку на аб'ектыўную рэальнасць распаду і няздольнасці дзяржавы на Украіне абараніць правы і свабоды грамадзян», — заяўляе СК РФ.

«І калі сёння ў свеце няма ніводнай дзяржавы, якая здольная прызнаць відавочнае, што дзеянні ўладаў Украіны злачынныя, то Следчы камітэт Расіі, узбуджаючы крымінальную справу, бярэ на сябе такую адказнасць», — сказана ў заяве.

Так званы прэм'ер-міністр «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Барадай ў чацвер заявіў, што ў выніку вызвалення сіламі АТА аэрапорта Данецка загінулі 34 баевіка.

Ён дадаў, што ў Расію былі адпраўленыя цела 34-х «добраахвотнікаў з РФ», якія загінулі ў выніку баявых дзеянняў у аэрапорце.

У чацвер в.а. прэзідэнта Украіны паведаміў, што ў выніку абстрэлу з расійскай зброі, упаў ўкраінскі верталёт і загінулі 14 вайскоўцаў.

У Дзярждэпе ЗША заяўлялі, што Украіна мае права ўжываць сілу для забеспячэння парадку ва ўсходніх абласцях краіны.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь12

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства13

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць