Эканоміка

Інфляцыя з пачатку года склала 8,9% пры гадавым прагнозе 11%

У маі індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі вырас у параўнанні з красавіком на 2,2% і на 8,9% — у параўнанні са снежнем 2013 года, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары ў маі гэтага года ў параўнанні з красавіком выраслі на 3,5%. Найболей значна падаражэлі мяса і птушка — на 14,7%, бульба — на 6,6%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна — на 5,7%, рыба і морапрадукты — на 3,2%. Знізіліся цэны на масла — на 0,3%, алей — на 1,2%, яйкі — на 2,8%, садавіну — на 0,9%, агародніну — на 14,2%. 

Цэны на нехарчовыя тавары ў маі ў параўнанні з красавіком павялічыліся на 0,5%, з пачатку года — на 2,3%. 

Нагадаем, афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 11%, аднак можа быць перагледжаны ў горшы бок. У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 16,5%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»28

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць