Культура11

«Беларускія народныя казкі» выйдуць на 10 дысках

Лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка ўзяўся за праект «Беларускія народныя казкі». Наклад першай часткі гэтага грандыёзнага праекту быў раскуплены, а ўвесь ён — на 10 дысках — мае пабачыць сьвет да Калядаў.

Лідэр гурта «Палац» і вядучы радыёвэрсіі гіт‑параду «Тузін Гітоў» Алег Хаменка ўзяўся за праект «Беларускія народныя казкі». Наклад першай часткі гэтага грандыёзнага праекту быў раскуплены, а ўвесь ён — на 10 дысках — мае пабачыць сьвет да Калядаў. Алег Хаменка падрабязьней распавёў ТГ пра задуму перачытаць галоўныя беларускія казкі і прадставіў «Злую казку», сабраную з самых неўдалых момантаў запісу.

Гэты праект «Новай музычнай кампаніі» распачаўся вясною 2007 году. Галоўнай мэтай была спроба данесьці ў блізкім да першапачатковага выглядзе (не рэдагаваныя пісьменьнікамі) беларускія казкі з усіх куткоў Беларусі. Ужо даволі даўно адзначалася, што беларускія казкі цікавей слухаць, чым чытаць. Таму неабходнасьць гэтага праекту была відавочнай. Увесь праект быў падзелены на тры часткі, як звычайна дзеляць казкі этнографы: «Казкі пра жывёлаў» (3 CD), «Чарадзейныя казкі» (4 CD), «Сацыяльна‑бытавыя» (пра жыцьцё, 3 CD). Першапачатковая назва праекту была «Беларускія народныя казкі чытае Алег Хаменка». Але, гэтая назва зьмянілася з пачаткам працы над другой часткай — «Чарадзейныя казкі», калі была запрошаная да ўдзелу вядомая артыстка размоўнага жанру, казачніца, кіраўнічка ансамблю «Калыханка» Ларыса Рыжкова. Трэцяя частка праекту распачалася з удзелам знакамітай тэлевядучай і пісьменьніцы Тамары Лісіцкай.

У выніку першая часка праекту зьявілася ў продажы летам 2007. І на сёньня, як сьведчаць прадстаўнікі НМК, атрымала другое выданьне. Другая часка зьявілася ў продажы толькі зараз — у лістападзе. Увесь праект плянуецца выдаць пасля Калядаў. Аднак зараз існуе новая прапанова, самыя «непісьменыя, чорныя казкі» (крадзеж, забойства, папы‑п’яніцы, гвалтаваньні, «ня вельмі нарматыўная» лексыка) аб’яднаць у плыту «Беларускія народныя казкі для дарослых». Аднак канчатковы матэрыял пакуль не запісаны.

Самыя няўдалыя моманты запісу адной з казак аб’ядналіся ў кароткі трэк «Злая казка», які атрымаўся даволі сьмешным. Спампаваць яго можна на сайце palac.org

Алег Хаменка, «Тузін гітоў»

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць