Ва Украіне ўводзіцца крымінальная адказнасць за фінансаванне сепаратыстаў
Вярхоўная Рада прыняла закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за фінансаванне сепаратызму.
За адпаведны закон прагаласавалі 238 дэпутатаў.
Ім ўстаноўлена крымінальная адказнасць за фінансаванне дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення або звяржэння канстытуцыйнага ладу, захопу ўлады, змены межаў тэрыторыі.
З гэтага часу «фінансаванне дзеянняў, учыненых з мэтай змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы» будзе карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў, з канфіскацыяй маёмасці.
«Фінансаванне дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення або звяржэння канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады» будзе карацца тэрмінам ад пяці да сямі гадоў з канфіскацыяй.
Каментары