Улада44

Карл Більт: Уварванне ва Украіну стане канцом для Расіі

Спробы ўварвацца ва Украіну «стануць для РФ канцом» у тым выглядзе, у якім яна цяпер існуе.

Такое меркаванне выказаў, выступаючы ў аўторак на Атлантычнай радзе ў Вашынгтоне кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт, піша «Укрінформ».

«Расія становіцца непрадказальнай, і гэта вельмі трывожна не толькі ў кантэксце бяспекі, але і з пункту гледжання бізнэсу будзе мець доўгачасовы эфект», - падкрэсліў палітык.

Таму, адзначыў ён, рэакцыя міжнароднай грамадзкасці павінна быць жорсткай, каб выключыць магчымасць такіх праяваў ў будучыні. Акрамя таго, пазіцыя Захаду павінна быць адзінай.

«Адзінства Захаду — гэта падмурак для таго, каб рабіць унёсак у стабільнасць Украіны. Гэта самая важная рэч», — адзначыў ён.

Абмяркоўваючы пытанні эканамічных санкцый супраць Расіі як інструмента ўплыву на палітыку Крамля, Більт выказаў меркаванне, што яны найбольш эфектыўныя, калі імі пагражаюць ці гаворка ідзе пра магчымасць іх скасавання. У той жа час хуткае ўжыванне шырокіх абмежавальных мер супраць Расеі прывяло б да калапсу яе эканомікі, што пацягнула б за сабой эканомікі іншых краін рэгіёну, перш за ўсё, Украіны.

Зрэшты, са слоў швэдскага міністра, РФ ужо адчула эканамічны ўдар, перш за ўсё з-за страты разумення міжнароднай супольнасцю палітыкі Пуціна і, як следства, да адтоку інвестыцыйнага капіталу з краіны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць