Свет88

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл

Банк Англіі плануе змяніць дызайн банкнот: замест гістарычных асоб на іх могуць з’явіцца выявы дзікіх жывёл, піша Politico.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jim Dyson/Getty Images

Цяпер на банкнотах наміналам 5, 10, 20 і 50 фунтаў намаляваны вядомыя асобы — прэм’ер-міністр Уінстан Чэрчыль, пісьменніца Джэйн Осцін, мастак Уільям Цёрнер і матэматык ды інфарматык Алан Цьюрынг.

У мінулым годзе Банк Англіі правёў грамадскае апытанне адносна таго, якія выявы павінны быць на новых банкнотах. З 44 тысяч адказаў каля 60% удзельнікаў падтрымалі ідэю размясціць на іх выявы прыроды замест архітэктуры, гістарычных асоб, мастацтва ці значных падзей.

Улетку плануецца другое грамадскае абмеркаванне, каб вызначыць, якія менавіта элементы прыроды варта выкарыстаць. Спецыялісты дзікай прыроды складуць кароткі спіс магчымых варыянтаў. Сярод жывёл, якія могуць з’явіцца на банкнотах, называюць лісаў, барсукоў, баброў, вавёрак, выдраў, аленяў і цюленяў.

Новыя банкноты з’явяцца ў абарачэнні толькі праз некалькі гадоў. Галоўнай мэтай абнаўлення з’яўляецца павышэнне абароны грошай ад падробак.

Пры гэтым партрэт караля Карла III у любым выпадку застанецца на пярэднім баку банкнот.

Каментары8

  • Бобр
    11.03.2026
    Удивляюсь какими мы были проницательными со всего союза. Почти в каждых странах СССР деятели. У нас животные потом архитектура
  • Бгг
    11.03.2026
    Людей изображать согласно норм ислама нельзя.
  • Чел
    11.03.2026
    Бгг, На иранском риале аятолла Хомейни. Куда уж более исламская страна, не так ли?

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала6

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала6

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць