Грамадства44

З чорнага спіса ЕС выключаны восем прозвішчаў з Беларусі

Рада Еўрасаюза выключыла восем прозвішчаў са спіса прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі, паведамляе прэс-служба Рада ЕС. 

Так, з чорнага спіса выключаны:

- былы пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў;
- суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска Ганна Самалюк;
- старшыня Магілёўскай рэгіянальнай выбарчай камісіі Валерый Берастаў;
- член ЦВК Наталля Бушная;
- пракурор Андрэй Мігун;
- былы намеснік старшыні КДБ Мікалай Свароб;
- намеснік старшыні КДБ Пётр Траццяк;
- былы начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ Ігар Варапаеў.

Разам з тым у спіс дабаўлены суддзя шклоўскага раённага суда Віталь Волкаў.

У студзені 2012 года прыняў рашэнне аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча ў турму закрытага тыпу ў Магілёве на падставе таго, што Статкевіч нібыта парушаў правілы зняволення ў папраўчай калоніі № 17 Шклова. «Гэта рашэнне прывяло да парушэння правоў Статкевіча, у тым ліку да пазбаўлення сну і пагрозы здароўю», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. 

«У святле сур'ёзнай занепакоенасці ў сферы правоў чалавека, адзін чалавек дададзены ў спіс санкцый, — гаворыцца ў паведамленні. — Разам з тым рада мяркуе, што больш няма падстаў для знаходжання ў гэтым спісе васьмі чалавек».

Нагадаем, Еўрасаюз аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі пасля жорсткага разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года.

29 кастрычніка 2013 года дзеянне санкцый працягнулі на год - да 31 кастрычніка 2014 года. «Гэта адбылося ў сувязі з тым, што палітычныя вязні да гэтага часу не вызваленыя, а паляпшэнняў у сферы павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца», - гаварылася тады ў паведамленні прэс-службы ЕС.

Пасля перагляду санкцый у спісе асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые фінансавыя сродкі ў ЕС павінны быць замарожаныя, 232 прозвішчы.

Акрамя таго, санкцыі працягваюць дзейнічаць у дачыненні да 25 беларускіх прадпрыемстваў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць