Грамадства4545

20 гадоў кіравання Лукашэнкі ў 20 здымках 

10 ліпеня спаўняецца 20 гадоў, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны кіраўніком краіны.

10 ліпеня прайшоў другі тур, 20 ліпеня адбылася інаўгурацыя.

За гэты час вырасла цэлае пакаленне беларусаў — скончылі садкі і школы, паступілі ва ўніверсітэты. Даўжэй за Лукашэнку кіруюць Карымаў ва Узбекістане, Назарбаеў у Казахстане. На захад ад Беларусі ў Еўропе так доўга адну выбарную пасаду не займае ніхто.

Гісторыя Беларусі ў фатаздымках. Год — фота.

1994. Лукашэнка прымае прысягу. Тыя выбары па сёння называюць адзінымі дэмакратычнымі ў гісторыі Беларусі. У першым туры Лукашэнка з 45% галасоў абышоў лідара наменклатуры Вячаслава Кебіча і кандыдата Народнага Фронту Зянона Пазняка.
1995. Лукашэнка і Ельцын падпісваюць пагадненне аб супрацоўніцтве. Менавіта інтэграцыя з Расіяй была абраная як прыярытэт у замежнай палітыцы. Праз два гады гэтыя кіраўнікі падпішуць дамову аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Пазней ужо з падачы Пуціна Беларусь уступіць у Мытны саюз.
1996. Лукашэнка слухае, як грае на жалейцы маленькі хлопчык. У той год Лукашэнка разагнаў парламент і паставіў пад свой кантроль усе галіны ўлады.
1997. Лукашэнка з Алегам Румянцавым, прэзідэнтам расійскага фонду канстытуцыйных рэформаў. На той момант у Беларусі ўжо былі змененыя сцяг, герб, павялічаныя паўнамоцтвы прэзідэнта.
1998. Лукашэнка наведвае Омскую бібліятэку імя Пушкіна. У той час кіраўнік Беларусі актыўна ездзіў па расійскай глыбінцы. Ён спадзяваўся, што зойме крэсла кіраўніка ў Крамлі пасля нямоглага Ельцына.
1999. На саміце АБСЕ ў Стамбуле ў перапынку Лукашэнка сам падышоў да амерыканскага прэзідэнта Біла Клінтана. Больш размоваў з амерыканскімі прэзідэнтамі Лукашэнка не меў. 
2000. Кучма, Пуцін, Лукашэнка і патрыярх Аляксій ІІ у Белгародскай вобласці. Не адразу пасля з’яўлення Пуціна Лукашэнка зразумее, што дарога на расійскі трон яму закрыта.
2001. Агітацыйная кампанія перад «выбарамі», на якіх апазіцыя паставіла на Ганчарыка.
2002. У той год краіна дасягнула сярэдняга заробку ў 100 даляраў. Ёсць магчымасць задумацца не толькі пра выжыванне. На «Славянскім базары ў Віцебску».
2003. Першая газавая вайна з Расіяй, мухі і катлеты. «Газпрам» хоча «Белтрансгаз».
2004. Рэферэндум аб трэцім тэрміне.
2005. Масавыя гулянні становяцца неад’емным элементам беларускага жыцця.
2006. Так выглядаў Лукашэнка пасля прэзідэнцкіх выбараў і першай Плошчы. Упершыню за многія гады пратэст быў настолькі моцны і адчайны. Лукашэнка зразумеў, што далёка не ўсе любяць.
2007. Першы візіт у Венесуэлу. Праз нейкі час Уга Чавэса Лукашэнка будзе называць братам. Да расійскіх кіраўнікоў ён так не звяртаўся ніколі. З Венесуэлы ў Беларусь упершыню прыйдзе нафта, альтэрнатыўная расейскай.
2008. На красавіцкім суботніку ўпершыню з’яўляецца малодшы сын Лукашэнкі Мікалай. Наступныя гады Коля будзе суправаджаць Лукашэнку ва ўсіх паездках.
2009. Лібералізацыя. Адносіны з Еўропай палепшалі, санкцыі знятыя. Лукашэнка наведаў Літву і Італію, сустрэўся з Папам. Нягледзячы на сусветны крызіс, у Беларусі адбываецца імклівы эканамічны рост.
2010. Занепакоеная збліжэннем Лукашэнкі з Захадам Расія закручвае краны. На саміце АДКБ у Ерэване Мядзведзеў дэманстратыўна ігнараваў Лукашэнку. Зноў цяплець беларуска-расійскія адносіны сталі толькі пасля брутальнага разгону новай Плошчы.
2011. Абвал перагрэтага рубля. Дэвальвацыя і рост цэнаў у два-тры разы. У турмах — дзясяткі палітвязняў. Лукашэнка на вечарыне памяці хакеіста Руслана Салея.
2012. Апазіцыйныя пратэсты праз рэпрэсіі зведзеныя да мінумуму. 
2013. Пуцін і Лукашэнка на вайсковых вучэннях пад Гроднам. Паміж кіраўнікамі краін няма цяпла ў адносінах, але Беларусь працягвае трапляць ва ўсё большую залежнасць ад Расіі. Як палітычную, так і эканамічную. У гэты год Лукашэнка пагаджаецца падпісаць пагадненнем аб Еўразійскім саюзе.
2014. Лукашэнка ў Кіеве на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі. Праз год яго чакаюць новыя выбары.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы73

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены8

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы73

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць