Свет11

ЗША закупілі ў Чэхіі 14 вучэбна-баявых самалётаў

Амерыканская кампанія Draken International заключыла з чэшскай Aero Vodochody кантракт на пастаўку 14 вучэбна-баявых самалётаў L-159E ALCA.

Дамова падпісана 16 ліпеня 2014 г. Паводле ўмоваў здзелкі, амерыканцам перададуць залішнія самалёты са складу ВПС Чэхіі. Кантракт ўтрымлівае апцыён на перадачу амерыканскай кампаніі яшчэ 14 L-159E.

L-159. Фота defenseindustrydaily.com

Сума дамовы не ўдакладняецца, аднак, як мяркуецца, яна магла скласці 12,4 мільёна даляраў.

Першыя вучэбна-баявыя самалёты пасля нязначнай мадэрнізацыі будуць перададзеныя ў канцы 2014 года.

Акрамя таго, амерыканская кампанія зоймецца прасоўваннем чэшскіх самалётаў на рынках Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, дзе, як паведамляла раней чэшская кампанія Aero Vodochody, назіраецца павышаны попыт на лёгкія штурмавікі і знішчальнікі. У выпадку верагоднай здзелкі фінальная зборка будзе праводзіцца ўжо на прадпрыемстве Draken International ў Фларыдзе.

***

Draken International існуе з 2011 года, аказвае ВПС ЗША паслугі арэнды баявых, вучэбна-баявых і навучальных самалётаў для падрыхтоўкі пілотаў да дзеянняў супраць верагоднага суперніка.

Вучэбна-баявы самалёт L-159 здольны развіваць хуткасць да 936 кіламетраў за гадзіну і рабіць палёты на адлегласць да 1,6 тысячы кіламетраў. Яго баявы радыус складае 565 кіламетраў. L-159A абсталяваны сям'ю кропкамі падвескі для ўзбраення агульнай масай да 2,3 тоны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць