Свет3939

Авакаў прапанаваў Лаўрову ісці …

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў у адказ на рэкамендацыю Украіне з боку кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова весці перамовы з «апалчэнцамі», параіў кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Расіі адправіцца …

«Дажыліся. Лаўроў-»міратворац» раіць: «Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе улады Украіны не павінны выстаўляць тэрарыстам ультыматумы, а наадварот павінны пачаць з імі «прамыя перамовы». Лаўроў раіць… Якія да чорта прамыя перамовы з тэрарыстамі?! З Лаўровым — і то ўжо трэба думаць, ці гаварыць», — напісаў міністр унутраных спраў Украіны на сваёй старонцы ў Facebook.

Авакаў падкрэсліў, што магчымы толькі адзін фармат перамоў - у фармаце чатырох: Украіна, ЗША, Еўрасаюз і Расія. «Не ўдваіх, не ўтраіх — толькі ўчатырох. Каб чуллівыя еўрапейцы, размякчыўшы сэрца, зноў не «ўвайшлі ў становішча» небарачнага пуцінскага рэжыму», — сказаў міністр і дадаў, што Еўрасаюз павінны прадстаўляць Нідэрланды як найбольш пацярпелы бок ад дзеянняў расійскіх дыверсантаў.

«Прадмет перамоваў толькі адзін — пра тое, як Расія перастане засылаць да нас баевікоў і зброю. Пра тое, як перастане збіваць самалёты і падтрымліваць тэрарызм. Пра тое, як перастане шпігаваць мінамі нашу зямлю, і падрываць масты. Пра тое, як забярэ сваіх вайскоўцаў з краіны», — напісаў Авакаў.

«Пра што яшчэ?! З кім весці «прамыя» перамовы? З фсбшнікамі-грушнікамі, якія выдаюць сябе за «мяцежны ўкраінскі народ», грамадзянамі Расіі Гіркіным і Барадаем? Можа з растоўскім аўтазапраўшчыкам-дваяжэнцам Матаролам, якія назвалі сябе «народным мэрам «? Можа з грамадзянінам РФ Безлерам-Бесам, які збівае грамадзянскія самалёты?!» — напісаў Аваков і дадаў, не стрымліваючы эмоцый: «А можа проста пайсці ім к … мацеры, а мы тут самі разбярэмся?! І будзе ўсё добра і добра, без усёй гэтай навалачы — так, як у Славянску цяпер! Так, як абавязкова будзе ў іншых гарадах Данбаса».

«Пра гэта я думаю і варта рэальна пагаварыць на чатырохбаковай сустрэчы. Ні аб чым іншым», — заявіў Авакаў.

Міністр таксама дадаў, што прадбачыць «ханжаскую крытыку аб ўжыванні ідыём расейскай мовы ўкраінскім міністрам, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расіі». «Лічу, у кантэксце перамоваў з рускім мірам, які збівае грамадзянскія самалёты, яркія ідыёмы «вялікага і магутнага» — апраўданай формай даходлівага выкладання думак», — рэзюмаваў ён.

Каментары39

Цяпер чытаюць

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Усе навіны →
Усе навіны

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён1

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць35

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3

«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць