Грамадства66

Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Урал Латыпаў увайшоў у назіральную раду «Альфа-Банка»

Урал Латыпаў цяпер з'яўляецца адным з трох незалежных дырэктараў у складзе назіральнага савета Альфа-Банка (Беларусь).

У банку пацвердзілі, што на гэтую пасаду Урал Латыпаў зацверджаны рашэннем агульнага сходу акцыянераў банка.

Раней спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацбанка прызнала Латыпава адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад'яўляюцца да пасадаў незалежнага дырэктара і члена савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка, тэрмінам на 5 гадоў. 

Урал Латыпаў сказаў TUT.BY, што ў гэтым прызначэнні «ўсё вельмі проста: яны прапанавалі - я пагадзіўся». Альфа-Банк - гэта банкаўская ўстанова з добрай рэпутацыяй, якая працуе па перадавых правілах і стандартам. Мне цікава быць часткай сучаснай сістэмы карпаратыўнага кіравання з прафесійнай пункту гледжання», — напісаў ён.

* * * 

Урал Латыпаў

Нарадзіўся 28 лютага 1951 у вёсцы Катаева ў Башкартастане.

Скончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта (1973), курсы КДБ у Маскве (1974).

Працаваў на разных пасадах у КДБ СССР. У 1989-1994 працаваў у Інстытуце дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У 1994-1998 і ў 2000-2001 быў памочнікам, пасля першым памочнікам прэзідэнта. У 1998-2000 быў міністрам замежных спраў. У 2001-2004 — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Пасля сыходу з дзяржслужбы быў старшынём дарадчай рады «Лукойл-Беларусь», узначальваў кампанію «Дырэкт Менеджмент», якая кіруе аб'ектамі нерухомасці ў Маскве.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць