Здарэнні

Жыхар Гомеля прыгавораны да 17 гадоў за забойства жонкі

Гомельскі абласны суд 31 ліпеня вынес прыгавор 55-гадоваму жыхару горада, які абвінавачваўся ў забойстве жонкі. Гамяльчанін прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Як паведаміла БелаПАН пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Таццяна Роднева, мужчына на працягу трох дзён — з 9 па 11 лістапада 2013 года жорстка збіваў сваю жонку, што прывяло да яе смерці. Жанчыне 1960 года нараджэння ён нанёс 105 удараў, біў яе кулакамі, металічнай ножкай ад крэсла, металічнай часткай ад пыласосу. Збіваў з такой сілай, што пры аглядзе трупа высветлілася, што ў ахвяры адарваныя вушы. Пакой у доме быў у крыві. Паводле слоў суседзяў і дарослай дачкі загінулай, мужчына і раней біў жонку, яна неаднаразова хадзіла з сінякамі, але ў міліцыю не звярталася. 

На судзе абвінавачваны поўнасцю адмаўляў сваю віну. Сцвярджаў, што ўдарыў жонку толькі раз, кінуўшы ёй у спіну табурэтку за тое, што не прыгатавала яму паесці. Паводле яго слоў, вярнуўшыся з працы, убачыў, што жонка збітая, выклікаў хуткую дапамогу. Але на момант прыбыцця хуткай жанчына была мёртвая, прычым экспертыза паказала, што смерць наступіла за некалькі гадзін да прыезду медыкаў. 

Па паказаннях сведак, муж і жонка ўдваіх злоўжывалі спіртнымі напоямі. Муж патрабаваў ад жонкі, каб у доме заўсёды быў парадак, прыгатаваная ежа да яго прыходу, у выпадку ж «непаслухмянасці» збіваў жанчыну. 

Абвінавачваны раней не быў судзімы, працаваў слесарам на адным з прадпрыемстваў Гомеля.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць