Улада22

У Брэсцкай вобласці вайскоўцам вярнулі згублены беспілотнік

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі пра тое, што знайшлі беспілотны лятальны апарат (БЛА), які згубіўся ў Бярозаўскім раёне і пацвердзілі наяўнасць «усіх беспілотных лятальных апаратаў, якія знаходзяцца ва Узброеных сілах.

Беспілотны лятальны апарат 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА Беларусі ў Бярозе быў згублены пры правядзенні палётаў ўвечары 10 ліпеня.

Аб'яву аб гэтым з фатаграфіяй апарата і абяцаннем ўзнагароды таму, хтоя знойдзе, надрукавалі ў раённай газеце «Маяк» 16 ліпеня. 

Мяркуючы па фатаграфіі, ваенныя згубілі БЛА «Іркут-3». Яго ўзлётная вага — 3 кг, даўжыня — 0,9 м, размах крылаў — 2 м.

Не выключалася, што пасля таго як кіраванне апаратам было страчана, ён упаў, і тады яго мог прысвоіць хто-небудзь з мясцовых жыхароў.

Аднак, згублены «беспілотнік знайшлі і прынеслі», як сказаў у мінабароны суразмоўца агенцтва БелаПАН.

Летам 2010 года 927-я знішчальная авіяцыйная база была рэфармавана ў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. У 2011 годзе на ўзбраенне цэнтра паступілі БЛА расійскай вытворчасці «Іркут-3» і «Іркут-10».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць