Свет3434

Гуманітарны канвой самавольна заехаў на тэрыторыю Украіны, яго суправаджаюць баевікі

Расія заяўляе аб прыняцці аднабаковага рашэння аб пачатку руху расійскай калоны з гуманітарным грузам у Луганск. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў РФ.

«Расійскім бокам прынята рашэнне дзейнічаць. Наша калона з гуманітарным грузам пачынае рух у кірунку Луганска», — заяўляюць у расійскім МЗС.

Расійскія дыпламаты абвінавачваюць Украіну ў перашкодзе дастаўцы гуманітарнага грузу з Расіі для жыхароў Данбаса. Маўляў, «замацоўваецца адчуванне, што цяперашнія ўкраінскія кіраўнікі свядома зацягваюць дастаўку гуманітарнага грузу, каб дамагчыся сітуацыі, калі дапамогу будзе няма каму прадастаўляць».

Пры гэтым у Маскве наўпрост абвінавачваюць украінскія войскі ў бамбардзіроўцы Данецка і Луганска. У МЗС РФ запэўніваюць, што далі «вычарпальныя спісы» таго, што знаходзіцца ўнутры белых Камазаў, а таксама падалі ўсе гарантыі бяспекі Чырвонаму Крыжу.

Агенцтва Інтэрфакс пацвярджае, што калона з 34 КамАЗаў цяпер перасякае ўкраінскую мяжу на КПП «Ізварына» і накіроўваецца на Луганск.

Афіцыйны прадстаўнік Крамля заявіў агенцтву Reuters, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін праінфармаваны пра пачатак руху гуманітарнай калоны.

Пакуль незразумела, ці ўхваліў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа пачатак руху на мяжы. У расійскім Чырвоным Крыжы заявілі пра гатоўнасць суправаджаць груз.

Афармленне гуманітарнага грузу на расійскай мяжы пачалося ўчора ў 15:15. За мінулы час мытнікі здолелі аформіць толькі 34 машыны.

Расійскія грузавікі з гуманітарнай дапамогай ідуць па тэрыторыі Украіны ў бок Луганска ў суправаджэнні узброеных сепаратыстаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на штаб апалчэння самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.

«Мы гарантуем бяспеку гуманітарнага грузу і асоб, якія яго суправаджаюць. Калона рухаецца пад аховай апалчэнцаў», - заявілі сепаратысты.

Каментары34

Цяпер чытаюць

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Усе навіны →
Усе навіны

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён1

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць35

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3

«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць