Улада

У Беларусі ліквідаваныя ваенныя пракуратуры

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову нумар 850 ад 29 жніўня 2014 года, якая датычыцца ліквідацыі ваенных пракуратур, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент прыняты ў развіццё ўказа нумар 137 ад 26 сакавіка 2014 года «Аб ліквідацыі ваенных пракуратур» і ўносіць змяненні ў розныя пастановы, якія датычацца дзейнасці, у тым ліку ваенных пракурораў. З гэтых дакументаў выключаецца адпаведная тэрміналогія.

Напрыклад, у палажэнні аб медыцынскім забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб, звольненых з ваеннай службы, членаў іх сем'яў, інвалідаў ВАВ і інвалідаў з ліку ваеннаслужачых, якое было зацверджана пастановай Саўміна нумар 814 ад 2 снежня 1993 года (а потым уносіліся змяненні іншымі пастановамі) тэрмін «ваенны пракурор гарнізона» замяняецца словам «пракурор». Аналагічныя змяненні ўнесены і ў многія іншыя дакументы. Пастанова аб гэтым уступіла ў сілу з 1 верасня 2014 года.

Як паведамлялася раней, у Беларусі былі таксама ліквідаваны ваенныя суды. Гэтыя структуры былі скасаваны з 1 ліпеня, што было адной з частак судовай рэформы. Сваё існаванне спынілі шэсць міжгарнізонных судоў, Беларускі ваенны суд і Ваенная калегія Вярхоўнага суда, а таксама канферэнцыя і кваліфікацыйная калегія суддзяў ваенных судоў.

Акрамя таго, 26 чэрвеня быў падпісаны ўказ нумар 297 «Аб назначэнні і вызваленні суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь і пытаннях дзейнасці судовай сістэмы». У дакуменце, у прыватнасці, гаварылася, што з 1 ліпеня больш як 10 ваенных суддзяў вызваляюцца са сваіх пасад і становяцца суддзямі Вярхоўнага суда і іншых агульных судоў. Таксама двое ваенных суддзяў пайшлі ў адстаўку, а адзін вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.

Каментары

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік4

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць