Здарэнні22

У Любанскім раёне падлетак трапіў у бяду, рызыкоўна катаючыся на аўтамабільнай пакрышцы

4 студзеня каля 06:20 на аўтадарозе Н-8867 «Чабусы — Касцяшы» ў Любанскім раёне 17‑гадовы хлопец, які не меў пасведчання на кіраванне аўтамабілем, ехаў на машыне Opel Omega. А за машынай ён цягнуў аўтамабільную пакрышку, на якой знаходзіўся яшчэ адзін 17‑гадовы падлетак.

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

Падчас руху покрыўка адарвалася, пасля чаго на яе наехаў аўтамабіль ВАЗ, які ехаў ззаду. За рулём гэтай машыны была 16‑гадовая дзяўчына, якая таксама не мела пасведчання кіроўцы.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння хлопец, які ехаў на покрыўцы, атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.

Каментары2

  • Макс
    04.01.2026
    Што за покрыўка? У народзе іх называць апонамі. Прынамсі, у заходняй Беларусі...
  • Малая радзіма.
    04.01.2026
    Хутка 5 год як я не магу наведаць родныя мясціны. Колькі разоў хадзіў пешшу па гэтай дарозе . Яшчэ тады калі яна была грунтовая. Там есць нізкае месца. у нас называлі яго Грэбля. У маей роднай бабулі была старэйшая сястра Агрыпіна. Там , на гэтай Грэблі, падчас вайны расстралялі яе мужа. Яго вялі ў Любань. Бабуля Агрыпіна бегла за імі, маліла адпусціць. Ей прыкладам зламалі хрыбетнік. І так, сагнутая, яна і задзіла да самой смерці. У 80-я адсыпалі гравій толькі таму , што ў Касцяшах быў гравійны кар’ер і каб не ездзілі цяжкагрузы праз Асавец і Зяленкі зрабілі гравейку.

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць