Свет1313

Міністр абароны Украіны: Зброя ад НАТА пачала паступаць

Міністр абароны Украіны Валерый Гелятэй заявіў, што краіны НАТА пачалі працэс перадачы зброі Кіеву. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «5 каналу».

«Я таксама меў дачыненні [на саміце] у закрытым фармаце з міністрамі абароны вядучых краін свету, тых, якія могуць нам дапамагчы, і яны пачулі, у нас ідзе працэс перадачы зброі, які спыніць Пуціна… Гэта менавіта той шлях, якім трэба ісці», — паведаміў міністр.

7 верасня дарадца прэзідэнта Украіны, лідар партыі Блок Пятра Парашэнкі Юрый Луцэнка паведаміў, што на саміце NATO 4—5 верасня былі дасягнутыя дамоўленасці аб заходніх ваенных дарадцах і пастаўках сучаснай зброі з ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы, Нарвегіі. Пасля прадстаўнікі абаронных ведамстваў ЗША, Польшчы, Нарвегіі і Італіі зняпраўдзілі інфармацыю аб запланаваных пастаўках узбраенняў Украіне.

Тады 9 верасня Юрый Луцэнка заявіў, што не ўсведамляў спецыфічнасці пытання гандлю летальнай зброяй з краінамі-чальцамі NATO і цяпер прапануе ўспрымаць такое ўзбраенне ва Украіне як набытае ў Ваенторгу.

Гэта адсылка да знакамітых словаў Пуціна аб тым, што «зялёныя чалавечкі» ў Крыме, магчыма, набылі расійскую ўніформу ў крамах.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць