Грамадства

У Брэсце падпісана пагадненне аб узаемадзеянні ў барацьбе са злачыннасцю паміж Беларуссю і Расіяй

15 верасня ў Брэсце падчас пасяджэння Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы падпісана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю.

Аб гэтым паведамляецца на сайце беларускага МУС.

Дакумент падпісалі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў.

Кіраўнік МУС Беларусі адзначыў, што з падпісаннем гэтага дакумента значна пашыраецца прававая база для супрацоўніцтва, папярэджання, выяўлення, спынення і раскрыцця злачынстваў. «У адпаведнасці з пагадненнем мы зможам спрасціць працэдуру накіравання запытаў аб аказанні такога садзеяння. Ужо ў найбліжэйшы час мы маем намер выпрацаваць парадак, па якім тэрытарыяльныя падраздзяленні нашых міністэрстваў будуць узаемадзейнічаць наўпрост», — адзначыў Шуневіч. Ён выказаў упэўненасць у тым, што заключэнне міждзяржаўнага пагаднення прывядзе да павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі ў Беларусі і Расіі, будзе садзейнічаць выніковасці барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю. 

У сваю чаргу кіраўнік МУС Расіі адзначыў, што ў двух міністэрстваў сабраны вялікі вопыт сумеснай працы на ўсіх узроўнях — ад падраздзяленняў цэнтральных апаратаў да раённых аддзелаў, сумеснымі намаганнямі раскрываюцца цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. «Толькі падчас правядзення трох этапаў міждзяржаўнай аператыўна-прафілактычнай аперацыі «Вышук» на тэрыторыі Расіі затрымана 128 грамадзян, якія адшукваліся па ініцыятыве МУС Беларусі. У тым ліку 24 з іх — на тэрыторыі прыгранічных абласцей нашай краіны. Беларускія калегі ўстанавілі 61 чалавека, ініцыятарам вышуку па якіх выступала МУС Расіі», — паведаміў Калакольцаў. 

Расійскі міністр адзначыў, што з інтэграцыяй трох краін у Еўразійскі эканамічны саюз 1 студзеня 2015 года ўводзіцца свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталаў і рабочай сілы. «Гэта магутны імпульс для далейшага ўмацавання нашых узаемаадносінаў. Разам з тым у праваахоўнай сферы з'яўляюцца дадатковыя задачы. Мы абавязаны ўжо цяпер аб'ядноўваць нашы намаганні па процідзеянні новым выклікам і пагрозам», — падкрэсліў Уладзімір Калакольцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу2

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу2

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць